VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2019

Настаўнік з'яўляецца цэнтральнай фігурай у беларускім грамадстве - Прэзідэнт

Настаўнік з'яўляецца цэнтральнай фігурай у беларускім грамадстве - Прэзідэнт

26 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Настаўнік з'яўляецца цэнтральнай фігурай у беларускім грамадстве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што часам настаўнікі скардзяцца, што іх нібыта прымушаюць пісаць і запаўняць тыя ці іншыя паперы, займацца іншымі работамі, акрамя як правядзеннем урокаў. "Я да гэтага дваяка стаўлюся. Там, дзе трэба зняць лішняе ад настаўнікаў - усялякія справаздачы, самасправаздачы - гэта факт. Але настаўнік не павінен забываць, што яго прызванне такое, што яго месца работы не толькі ў школе. Ён наогул цэнтральная фігура ў нашым грамадстве. Гэта чалавек, які мае веды. І ён разам з урачом, асабліва ў малых, сярэдніх гарадах, вёсках, аграгарадках - галоўная зорка і свяціла. Яны павінны несці веды людзям, яны выхоўваюць людзей, таму стагнаць у тым плане, што "ах, нам цяжка", не трэба", - сказаў Прэзідэнт.

"Дзяржава, я ў тым ліку, вельмі разлічвае на настаўнікаў. Без настаўніка мы нішто наогул, таму што няма на каго абаперціся ў гэты рыначны час, акрамя настаўніка. Асабліва ў вёсках, малых гарадах", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход