У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Снж 2017

Наскевіч: Укараненне лічбавых тэхналогій у дзейнасць Следчага камітэта - надзённая задача

Наскевіч: Укараненне лічбавых тэхналогій у дзейнасць Следчага камітэта - надзённая задача

18 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Укараненне лічбавых тэхналогій у дзейнасць Следчага камітэта з'яўляецца надзённай задачай. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, расказаў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

"Сапраўды, укараненне лічбавых тэхналогій у паўсядзённую дзейнасць Следчага камітэта - гэта наша надзённая задача. Мы распрацоўваем сваю адзіную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму (ААІС), прычым распрацоўваем, прынамсі на першапачатковым этапе, сваімі сіламі. Тэхнічнае заданне мы рыхтуем самі. Магчыма, толькі яго экспертызу мы аддадзім прафесіяналам", - расказаў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, пры пазітыўным сцэнарыі прыкладна праз тры гады ААІС будзе канчаткова ўкаранёна.

Следчы камітэт актыўна вывучае замежны вопыт у пытанні асваення лічбавых тэхналогій, у першую чаргу - аўтаматызацыі следчага працэсу. "Паглядзелі магчымасці электроннай крымінальнай справы ў Грузіі. Яны ўкаранілі некаторыя элементы ў сябе ўжо даўно. Мы сёе-тое ўзялі на ўзбраенне. Казахстанская мадэль нас зацікавіла, - сказаў Іван Наскевіч. - У Еўропе далей за ўсіх у гэтых адносінах рушылі Германія і асабліва Эстонія. Мы цяпер шукаем прамыя кантакты для таго, каб сустрэцца з калегамі з Эстоніі і элементы іх электроннай крымінальнай справы, лічбавага складніка ў расследаванні, у аператыўнай рабоце паспрабаваць укараніць у сваю практыку".

Старшыня Следчага камітэта таксама расказаў у цэлым аб выніках міжнароднага супрацоўніцтва ведамства і перспектывах у гэтым напрамку. У прыватнасці, у 2017 годзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з калегамі з Казахстана, Арменіі, Расіі. Адбыліся ўжо два сумесныя пасяджэнні калегій следчых камітэтаў Арменіі, Беларусі і Расіі. У парадку чарговасці ў 2018 годзе трэцяе пасяджэнне пройдзе на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, ужо ёсць дамоўленасці аб падпісанні пагадненняў, абмене вопытам і сумесных візітах у наступным годзе ў такія краіны, як Узбекістан, Таджыкістан, Азербайджан. Дамоўленасці аб паглыбленні супрацоўніцтва ёсць і з калегамі з іншых краін.

Паводле слоў Івана Наскевіча, Следчы камітэт у 2017 годзе працаваў ва ўмовах некаторага зніжэння нагрузкі - прыкладна на 7,5 працэнта. "Гэта карэліруецца са зніжэннем узроўню злачыннасці ў цэлым па краіне прыкладна на гэту ж лічбу. Адпаведна, і аптымізацыя арганізацыйна-штатнай структуры ў сувязі з гэтым прайшла даволі спакойна, паколькі мы мелі магчымасць аператыўна працаваць са сваім асабовым складам", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Знізілася колькасць такіх правапарушэнняў, як кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення паўторна, а таксама злачынстваў наркатычнай накіраванасці. "Менавіта па гэтых двух напрамках у апошнія гады прымаліся найбольш значныя кіраўніцкія рашэнні, у тым ліку на ўзроўні кіраўніцтва краіны", - сказаў Іван Наскевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс