Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Врс 2014

Гусакоў: НАН Беларусі бачыць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва з амерыканскімі вучонымі

Гусакоў: НАН Беларусі бачыць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва з амерыканскімі вучонымі

1 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўпэўнены ў вялікім патэнцыяле супрацоўніцтва з амерыканскімі вучонымі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па запрашэнні НАН з 30 жніўня па 7 верасня ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя нацыянальных акадэмій ЗША на чале з дырэктарам офіса Цэнтральнай Еўропы і Еўразіі Гленам Швейцэрам.

Як адзначыў Уладзімір Гусакоў, ініцыятыва правесці перагаворы і вызначыцца па далейшым супрацоўніцтве паміж акадэміямі навук дзвюх краін ішла ад беларускага боку. "Мы думаем, што ў нас добры патэнцыял, мы можам наладжваць якаснае доўгатэрміновае супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў у галіне біялагічных навук, біятэхналогій, хімічных навук, інфарматыкі, інфарматызацыі, матэматычных навук, фізікі, гуманітарных навук", - паведаміў старшыня Прэзідыума НАН.

Паводле яго слоў, цяперашнюю амерыканскую дэлегацыю можна назваць разведвальнай. "Калі будзе прадстаўлена станоўчая інфармацыя аб нашай акадэміі навук, а яна ўжо фарміруецца дастаткова станоўчая, наступны візіт ужо можа быць на ўзроўні прэзідэнтаў нацыянальных акадэмій ЗША", - заявіў Уладзімір Гусакоў.

У сваю чаргу дырэктар офіса Цэнтральнай Еўропы і Еўразіі нацыянальных акадэмій ЗША Глен Швейцэр адзначыў, што супрацоўніцтва паміж вучонымі дзвюх краін можа і павінна развівацца. Адказваючы на пытанне аб найбольш перспектыўных з гэтага пункту гледжання навуковых сферах, вучоны адзначыў, што ў Беларусі моцныя даследаванні ў галіне лазернай фізікі.

"Пра канкрэтныя напрамкі магчымага супрацоўніцтва можна будзе гаварыць толькі пасля наведвання ўсіх устаноў, запланаваных праграмай візіту. Мая задача ў тым, каб знайсці гэтыя напрамкі, расказаць пра іх", - падкрэсліў Глен Швейцэр.

Акрамя наведвання арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук, праграмай візіту амерыканскай дэлегацыі запланаваны наведванні філіяла "Беларускае аддзяленне Расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі" РНДУП "Інстытут радыялогіі", дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы", Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі