У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Стд 2016

Налівайка: Беларусь і Эквадор прымаюць меры для актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва

Налівайка: Беларусь і Эквадор прымаюць меры для актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва

27 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Эквадор прымаюць меры для актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка па выніках падпісання беларуска-эквадорскага міжурадавага пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць.

З эквадорскага боку подпіс пад дакументам паставіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эквадора ў Беларусі Карлас Ларэа Давіла.

Налівайка: Беларусь і Эквадор прымаюць меры для актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтваСяргей Налівайка адзначыў, што пагадненне накіравана на ўрэгуляванне падатковых узаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі і садзейнічанне развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на ўзаемавыгадных умовах. Асноўныя задачы дакумента - размеркаванне правоў падаткаабкладання паміж дзяржавамі, устараненне двайнога падаткаабкладання, абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі Беларусі і Эквадора. Пагадненне ўстанаўлівае парадак выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб, падатку на прыбытак, падатку на даходы, а таксама на нерухомую маёмасць.

Налівайка: Беларусь і Эквадор прымаюць меры для актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтваМіністр падкрэсліў, што згодна з нацыянальным заканадаўствам пералічаныя віды даходаў падлягаюць падаткаабкладанню ў Рэспубліцы Беларусь. У той жа час пагадненне, у залежнасці ад характару дзейнасці і віду даходу плацельшчыка, можа ўстанаўліваць іншы рэжым падаткаабкладання. У прыватнасці, стаўкі падаткаў, прадугледжаныя падатковым пагадненнем з Эквадорам, зменшаны ў параўнанні з устаноўленымі заканадаўствам Беларусі па дывідэндах з 12 працэнтаў да 5 працэнтаў (у выпадку калі ўдзел інвестара ў капітале перавышае 25 працэнтаў) і 10 працэнтаў у астатніх выпадках.

Налівайка: Беларусь і Эквадор прымаюць меры для актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтваПагадненне ўступіць у сілу з даты атрымання апошняга паведамлення аб выкананні бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур. Сяргей Налівайка ўпэўнены, што гэты дакумент істотна паўплывае на паляпшэнне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Эквадорам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс