Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2018

На "ТІБО-2018" павінны быць прадстаўлены ўсе галіны эканомікі - Калінін

На

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На XXV Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018" павінны быць прадстаўлены ўсе галіны эканомікі. На гэта звярнуў увагу намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у час другога пасяджэння аргкамітэта для падрыхтоўкі і правядзення форуму, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

На форуме павінны быць прадстаўлены ўсе галіны эканомікі, адзначаны дасягненні і вызначаны шляхі далейшага развіцця, сказаў Анатоль Калінін. Агульную каардынацыю даручана ажыццяўляць Міністэрству сувязі і інфарматызацыі.

Віцэ-прэм'ер даручыў забяспечыць скаардынаваную работу па своечасовым і якасным фарміраванні экспазіцыі і дзелавой праграмы юбілейнага 25-га форуму "ТІБО".

У час дзелавой праграмы форуму неабходна дэталёва вывучыць лепшыя сусветныя практыкі лічбавага развіцця як сістэмы дзяржаўнага кіравання, так і розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, правесці іх параўнальны аналіз з бягучай сітуацыяй у Беларусі, вызначыць прыярытэтныя крокі далейшай работы па лічбавізацыі эканомікі, падкрэсліў Анатоль Калінін.

Намеснік прэм'ер-міністра паставіў задачу асаблівую ўвагу пры падрыхтоўцы форуму ўдзяліць фарміраванню яго мэтавай аўдыторыі, папулярызацыі ІТ-тэхналогій сярод моладзі, а таксама ўключэнню ў працэсы лічбавай трансфармацыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі, пажылых людзей і іншых катэгорый грамадзян.

Форум "ТІБО-2018" адбудзецца з 14 па 18 мая ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі