VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Снж 2020

На БелАЭС былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для работы экспертаў ENSREG - Мінэнерга

На БелАЭС былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для работы экспертаў ENSREG - Мінэнерга

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай АЭС былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для работы экспертаў Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

"Што датычыцца арганізацыі візіту еўрапейскіх экспертаў на пляцоўку БелАЭС 16-18 снежня, то на станцыі ўсё было гатова. Дэталёва прапрацавана праграма, якая прадугледжвала наведванне аб'ектаў БелАЭС, а таксама правядзенне неабходных кансультацый з кіраўніцтвам і спецыялістамі станцыі з удзелам Дзяржатамнагляду. Падрыхтаваны адпаведныя матэрыялы. Вырашаны арганізацыйныя пытанні з тым, каб стварыць камфортныя ўмовы для работы экспертнай групы", - адзначылі ў Мінэнерга.

У міністэрстве падкрэслілі, што нягледзячы на адмену візіту, беларускі бок нацэлены на далейшае ўзаемадзеянне з экспертамі ENSREG і разлічвае на канструктыўнае супрацоўніцтва.

Як паведамлялася, 16-18 снежня планаваўся візіт экспертаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС у час партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе. Сёння Дзяржатамнагляд праінфармаваў, што гэты візіт не адбудзецца.

Беларусь правяла стрэс-тэсты БелАЭС па працэдуры Еўрапейскага саюза на дабравольнай аснове. Пры іх выкананні ацэньвалася наяўнасць "запасаў бяспекі" над патрабаваннямі, устаноўленымі нацыянальным заканадаўствам. Крытэрыі стрэс-тэстаў уключалі праверку надзейнасці атамнай станцыі на выпадак стыхійных бедстваў, у прыватнасці землетрасення і паводкі, а таксама розных тэхнагенных аварый. Акрамя таго, крытэрыі ўключалі шырокае кола рызык, выкліканых чалавечым фактарам.

Па выніках стрэс-тэстаў нацыянальны рэгулятар (Дзяржатамнагляд) падрыхтаваў нацыянальны план дзеянняў, якія абагульніў як рэкамендацыі па выніках нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. Дакумент змяшчае 23 мерапрыемствы з тэрмінамі іх рэалізацыі з 2019 па 2025 год. Частка рэкамендацый ужо выканана, у тым ліку адносна дадатковых сістэм і абсталявання для забеспячэння бяспекі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход