У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Крс 2016

МЗС: вядучая роля Беларусі ў барацьбе з гандлем людзьмі падкрэсліваецца на міжнародным узроўні

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучая роля Беларусі ў процідзеянні гандлю людзьмі на міжнародным узроўні падкрэслівалася ўдзельнікамі тэматычнай дыскусіі ў фармаце круглага стала "Гандаль людзьмі: ліквідацыя прымусовай працы", якая адбылася 14 красавіка ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У дыскусіі ў якасці асноўных дакладчыкаў прынялі ўдзел паслы Казахстана і ЗША, прадстаўнікі Ватыкана, Міжнароднай арганізацыі працы, Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, а таксама шэрага няўрадавых амерыканскіх арганізацый, якія ўзаемадзейнічаюць з дзелавымі коламі. "Удзельнікі дыскусіі круглага стала падкрэслілі вядучую ролю Беларусі ў процідзеянні гандлю людзьмі на міжнародным узроўні і прыцягнулі ўвагу да пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню па аглядзе глабальнага плана дзеянняў, правядзенне якога ініцыіравана Беларуссю на 2017 год", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Тэматычная дыскусія арганізавана па ініцыятыве Беларусі і Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.

Вядучым круглага стала выступіў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. У сваім уступным слове ён адзначыў неабходнасць больш актыўнага ўключэння бізнес-структур у барацьбу з выкарыстаннем прымусовай працы ў вытворчым ланцужку. Дыпламат таксама выступіў за ўмацаванне партнёрства ўсіх зацікаўленых у барацьбе з гандлем людзьмі і неабходнасць выканання прынятых абавязацельстваў. Валянцін Рыбакоў падкрэсліў важнасць комплекснай барацьбы з гандлем людзьмі ў кантэксце выканання новага парадку дня ў галіне развіцця да 2030 года. Акрамя таго, намеснік міністра праінфармаваў аб планах Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, і яе ўкладзе ў вырашэнне гэтай праблемы на міжнародным узроўні.

Група сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, была арганізавана ў 2010 годзе па ініцыятыве Беларусі. Цяпер у склад групы ўваходзяць 24 дзяржавы, што прадстаўляюць усе рэгіёны свету. Па ініцыятыве Групы сяброў Генеральная асамблея ААН прыняла глабальны план дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

У прэс-службе МЗС дадалі, што 14 красавіка сустрэча Групы сяброў адбылася ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў ходзе 199-й сесіі Выканаўчага савета арганізацыі. Ініцыятарам выступіў беларускі бок.

Прадстаўнікі Беларусі, якая старшынствавала на сустрэчы, выступілі з прэзентацыяй дзейнасці Групы ў розных міжнародных арганізацыях. Потым адбыўся абмен меркаваннямі аб магчымасцях развіцця Групай тэматыкі барацьбы з гандлем людзьмі ў ЮНЕСКА.

"Удзельнікі сустрэчы дасягнулі пагаднення аб узаемных дзеяннях па сумеснай арганізацыі тэматычных мерапрыемстваў і вылучэнні праекта рэзалюцыі ў ходзе 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА", - расказалі ў прэс-службе. Інтарэс да ўдзелу ў мерапрыемстве выказалі таксама дэлегацыі дзяржаў, якія не з'яўляюцца членамі Групы, і Сакратарыят ЮНЕСКА.

Група сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, была арганізавана ў 2010 годзе па ініцыятыве Беларусі. Цяпер у склад групы ўваходзяць 24 дзяржавы, што прадстаўляюць усе рэгіёны свету. Па ініцыятыве Групы сяброў Генеральная асамблея ААН прыняла глабальны план дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс