У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Кст 2015

МЗС: Поўная адмена эканамічных абмежаванняў найбольш пасадзейнічае развіццю супрацоўніцтва Беларусі і ЗША

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўная адмена эканамічных абмежаванняў найбольш пасадзейнічае развіццю супрацоўніцтва Беларусі і ЗША. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каменціруючы інфармацыю аб частковым прыпыненні санкцый ЗША адносна некаторых беларускіх кампаній.

"Гэта рашэнне стварае пэўныя ўмовы для далейшага развіцця беларуска-амерыканскіх адносін. У найбольшай ступені развіццю супрацоўніцтва са ЗША будзе садзейнічаць поўная адмена эканамічных абмежаванняў", - заявіў прэс-сакратар МЗС.

Як стала вядома, прынятае ЗША рашэнне распаўсюджваецца на кампаніі "Беларуснафта", "Белнафтахім" і яе філіял у ЗША, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно". Напярэдадні таксама паведамлялася аб тым, што Еўрасаюз прыпыняе дзеянне санкцый адносна 170 фізічных і трох юрыдычных асоб Беларусі на чатыры месяцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску