У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Кст 2017

МЗС Кітая: "Вялікі камень" - яркі праект супрацоўніцтва з Беларуссю

МЗС Кітая:

16 кастрычніка, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Яркім праектам двухбаковага супрацоўніцтва назваў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" намеснік дырэктара дэпартамента краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС КНР Бінь Лю на сустрэчы з журналістамі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Вялікі камень" - буйнейшы праект і яркі момант нашых двухбаковых кантактаў", - сказаў Бінь Лю. Ён адзначыў, што парк будуецца паскоранымі тэмпамі, у якасці яго рэзідэнтаў ужо зарэгістравана некалькі вядомых буйных кітайскіх кампаній. "Аб'ём кітайскіх інвестыцый у парк прыкметна павялічваецца, - дадаў прадстаўнік МЗС КНР. - Думаю, што парк зможа стаць сапраўдным мостам усебаковага беларуска-кітайскага партнёрства".

Бінь Лю высока ацаніў узровень двухбаковых сувязей. Ён расказаў, што некалькі разоў бываў у Беларусі і ў яго засталіся самыя добрыя ўражанні аб краіне і яе працавітым народзе. "У вас вельмі магутная прамысловая і сельскагаспадарчая база", - заўважыў намеснік дырэктара дэпартамента краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Напярэдадні XIX з'езда Камуністычнай партыі Кітая, які адкрыецца 18 кастрычніка, у краіне праходзіць шмат міжнародных сустрэч, прызначаных звярнуць увагу на маштабныя дасягненні КНР за папярэдні пяцігадовы перыяд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску