У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Врс 2015

МЗС: Канферэнцыя СЕ ў Мінску - яшчэ адзін крок развіцця дыялогу з Беларуссю

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Факт правядзення канферэнцыі Савета Еўропы (СЕ) па прававых стандартах і сістэме пагадненняў і канвенцый СЕ ў Мінску - гэта яшчэ адзін крок развіцця дыялогу з Беларуссю. Такое меркаванне выказаў сёння на гэтай канферэнцыі начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правядзенне канферэнцыі мы разглядаем як яшчэ адзін крок па развіцці дыялогу і супрацоўніцтва ў прававой сферы з Саветам Еўропы, у тым ліку па пытаннях пашырэння ўдзелу нашай дзяржавы ў міжнародных дагаворах СЕ і іх рэалізацыі", - сказаў Андрэй Папкоў.

Паводле яго слоў, дагаворна-прававая база Беларусі налічвае прыкладна 1,7 тыс. шматбаковых міжнародных дагавораў і больш як 2,2 тыс. двухбаковых. Пры гэтым уздзеянне міжнародных дагавораў на прававую галіну ў Беларусі пастаянна ўзрастае. "Міжнародныя дагаворныя нормы ўсё часцей выступаюць у якасці аднаго з інструментаў пераўтварэння і ўдасканалення нацыянальнай прававой сістэмы з улікам міжнародных стандартаў", - сказаў прадстаўнік МЗС.

Акрамя таго, дыпламат звярнуў увагу, што Беларусь праяўляе цікавасць да розных канвенцый і іншых міжнародных дакументаў СЕ. Рэспубліка далучылася ўжо да некаторых з іх, у тым ліку да Канвенцыі па барацьбе з гандлем людзьмі, да Еўрапейскай культурнай канвенцыі. "Мы звярнуліся да Савета Еўропы з просьбай разгледзець магчымасці далучэння да іншых канвенцый, якія ўяўляюць інтарэс як для Рэспублікі Беларусь, так і для дзяржаў - членаў СЕ", - дадаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Пашырэнне ўдзелу Беларусі ў міжнародных дакументах СЕ і супрацоўніцтва на іх аснове садзейнічаюць большай інтэграванасці краіны ў агульнаеўрапейскія працэсы і актывізацыі дыялогу з Саветам Еўропы, адзначыў Андрэй Папкоў. "Далучэнне да канвенцый Савета Еўропы, як мы разумеем, - гэта не самамэта або імгненнае дзеянне. Далучэнню да міжнародных дагавораў заўсёды папярэднічае карпатлівая экспертная работа", - сказаў ён. У сувязі з гэтым сённяшняя канферэнцыя Савета Еўропы ў Мінску прадстаўляе ўнікальныя магчымасці для беларускіх экспертаў.

Спецыялізаваная канферэнцыя па прававых стандартах і сістэме пагадненняў і канвенцый Савета Еўропы праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце 15-16 верасня. Яна арганізавана Інфармацыйным пунктам СЕ ў Мінску і БДУ пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс