У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Стд 2018

МЗС: Беларусь заняла ўласную нішу ў сучасным знешнепалітычным кантэксце

МЗС: Беларусь заняла ўласную нішу ў сучасным знешнепалітычным кантэксце

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла ўласную нішу ў сучасным знешнепалітычным і знешнеэканамічным кантэксце. Аб гэтым гаворыцца ў аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2017 годзе, які апублікаваны на сайце знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь змагла заняць уласную нішу ў сучасным знешнепалітычным і знешнеэканамічным кантэксце, прадэманстраваўшы здольнасць быць самастойным рэгіянальным іграком, які генерыруе канструктыўныя падыходы да вырашэння актуальных праблем сучаснасці", - падкрэслілі ў міністэрстве.

У ведамстве адзначылі, што буйныя знешнепалітычныя ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - пашырэнне ідэй сумяшчальнасці ў Еўропе, партнёрства інтэграцый, абнаўлення агульнаеўрапейскага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва - сталі лагічным выяўленнем аб'яднальнага парадку дня, які Мінск прапануе іншым членам сусветнай супольнасці.

Міжнародная абстаноўка ў 2017 годзе характарызавалася павышанай нестабільнасцю, спалучэннем цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый, эканамічнымі дысбалансамі, негатоўнасцю сусветных ігракоў адступацца ад уласных нацыянальных інтарэсаў на агульную карысць. Відавочны крызіс даверу ў Еўрапейскім рэгіёне, у шырокай еўразійскай прасторы і ў глабальным маштабе паказаў, што попыт на канструктыўны дыялог і выпрацоўку кампрамісаў па-ранейшаму перавышае прапанаванне.

"У гэтых няпростых умовах Беларусь у 2017 годзе прадэманстравала ўстойлівасць да неспрыяльных знешніх фактараў і здольнасць да актыўнага процідзеяння і змякчэння іх уздзеяння, - заявілі ў ведамстве. - Як і раней, намаганні беларускай дыпламатыі былі накіраваны на правядзенне збалансаванай шматвектарнай знешняй палітыкі ў рэчышчы ўстановак Прэзідэнта, усебаковую абарону нацыянальных інтарэсаў, умацаванне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці".

Ва ўмовах недаверу паміж Расіяй і Захадам Беларусь, з аднаго боку, захавала прыхільнасць да стратэгічнага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй, першачарговую арыентацыю на інтэграцыю ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, традыцыйнае ўзаемадзеянне з членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў. З іншага боку, Беларусь прадоўжыла выбудоўваць канструктыўныя прагматычныя адносіны з Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі і іншымі заходнімі дзяржавамі.

Новае напаўненне атрымаў стратэгічны кітайскі вектар беларускай знешняй палітыкі. Беларусь адной з першых у свеце далучылася да рэалізацыі канцэпцыі "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" па шэрагу перспектыўных напрамкаў.

Для дыверсіфікацыі знешнепалітычных сувязей прадоўжылася фарміраванне новых геапалітычных апор у рэгіёнах далёкай дугі - Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс