Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Врс 2020

МЗС Беларусі заклікае як мага хутчэй спыніць кровапраліцце ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту

МЗС Беларусі заклікае як мага хутчэй спыніць кровапраліцце ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь глыбока занепакоена рэзкай эскалацыяй абстаноўкі і актыўнымі баявымі дзеяннямі з прымяненнем цяжкіх відаў узбраенняў і авіяцыі ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў зоне канфлікту.

"Не толькі заклікаем, але і шчыра просім абодвух важных для нас партнёраў - Азербайджан і Арменію - спыніць баявыя дзеянні, адмовіцца да прымянення зброі і знайсці спосабы мірнага ўрэгулявання сітуацыі, у тым ліку ў рамках Мінскай групы АБСЕ. Пацвярджаем гатоўнасць аказаць любое неабходнае садзейнічанне ў развіцці дыялогу бакоў у гэтым і іншых прымальных для іх фарматах", - гаворыцца ў заяве.

"Галоўнае сёння - як мага хутчэй спыніць кровапраліцце і пазбегнуць новых ахвяр. Чалавечыя жыцці бясцэнныя, таму вельмі важна прыкласці ўсе намаганні для захавання міру і спакою ў рэгіёне", - падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі