У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Снж 2017

МЗС: Беларусь выступае за справядлівае і доўгатэрміновае ўрэгуляванне палесціна-ізраільскага канфлікту

МЗС: Беларусь выступае за справядлівае і доўгатэрміновае ўрэгуляванне палесціна-ізраільскага канфлікту

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Палесціны ў Беларусі Халедам Арыкатам пацвердзіў нязменнасць беларускай пазіцыі па пытанні ўрэгулявання палесціна-ізраільскага канфлікту і статусу Іерусаліма, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы, якая адбылася 12 снежня, бакі абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу ў сувязі з апошнімі падзеямі і заявамі сусветных лідараў. Андрэй Дапкюнас пацвердзіў нязменнасць беларускай пазіцыі па пытанні статусу Іерусаліма. Было падкрэслена, што Беларусь выступае за справядлівае і доўгатэрміновае ўрэгуляванне палесціна-ізраільскага канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі на міжнародна-прававой аснове, уключаючы адпаведныя рэзалюцыі ААН.

Таксама абмеркаваны алгарытм узаемадзеяння МЗС, іншых дзяржустаноў Беларусі і пасольства Палесціны для развіцця супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у тым ліку ў гандлі, ахове здароўя, адукацыі і турызме. Для актывізацыі двухбаковых адносін дасягнута дамоўленасць садзейнічаць узаемнаму абмену візітамі прадстаўнікоў дзелавых колаў і ажыццяўляць пошук іншых механізмаў развіцця ўзаемавыгадных кантактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс