У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Жнв 2018

МЗС Беларусі: спроба замаху на жыццё прэзідэнта Венесуэлы варварскі і бесчалавечны акт тэрарызму

МЗС Беларусі: спроба замаху на жыццё прэзідэнта Венесуэлы варварскі і бесчалавечны акт тэрарызму

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала спробу замаху на жыццё прэзідэнта Венесуэлы варварскім і бесчалавечным актам тэрарызму. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным акаўнце ў Facebook.

"Спроба замаху 4 жніўня на жыццё прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуры, у выніку якой атрымалі раненні 7 чалавек, з'яўляецца варварскім і бесчалавечным актам тэрарызму. Выкарыстанне такіх агідных метадаў у палітычнай барацьбе не будзе ніколі прынята Беларуссю. Мы будзем заўсёды непрымірымымі да любых праяў тэрору і насілля", - гаворыцца ў заяве.

Толькі народ Венесуэлы і выключна шляхам мірнага дыялогу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі мае права вызначаць метады вырашэння складаных сітуацый і спосабы вырашэння ўсіх рознагалоссяў у венесуэльскім грамадстве, адзначылі ў МЗС.

"У гэты цяжкі момант Беларусь побач з Венесуэлай. Жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў паведамленні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс