У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Сак 2017

МЗС Беларусі пракаменціравала рэакцыю еўраінстытутаў і некаторых краін ЕС на падзеі 25 сакавіка

МЗС Беларусі пракаменціравала рэакцыю еўраінстытутаў і некаторых краін ЕС на падзеі 25 сакавіка

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаменціравала інфармацыю, што з'явілася ў прэсе, аб рэакцыі еўрапейскіх інстытутаў, некаторых краін ЕС і асобных заходніх палітыкаў на падзеі 25 сакавіка. Адпаведныя заявы зрабіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне БЕЛТА.

"Перш за ўсё хачу адзначыць, што права грамадзян на мірныя сходы і свабоднае выказванне меркавання замацавана ў Канстытуцыі нашай краіны. Аднак ключавое слова тут - мірныя. Калі ж да месца мерапрыемства падвозяць "кактэйлі Молатава", падганяюць аўтамабілі са зброяй, падключаюць анархістаў, то назваць такую акцыю мірнай язык не паварочваецца. Гэта першае", - сказаў прэс-сакратар.

Другое, прадоўжыў ён, ва ўмовах нарастання і пашырэння геаграфіі тэрарыстычнай пагрозы ўладам важна быць асабліва пільнымі, дзейнічаць на папярэджанне, а не "разграбаць" наступствы. "Менавіта такі ўрок мы атрымалі з нядаўніх тэрарыстычных актаў у Лондане, Берліне, Парыжы, Бруселі, Ніцы. Менавіта гэтым кіраваліся беларускія ўлады 25 сакавіка. Галоўнай задачай было гарантаваць бяспеку грамадзян і не дапусціць кровапраліцця, асабліва з улікам існаваўшай інфармацыі аб правакацыях, якія рыхтаваліся", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

"І трэцяе. Учарашняя акцыя мела несанкцыянаваны характар. Удзел у несанкцыянаваных акцыях вядзе да канкрэтных наступстваў у любой краіне свету. І што "нееўрапейскага" змаглі разгледзець у дзеяннях нашых праваахоўных органаў заходнія палітыкі? У Мінску разганялі дэманстрантаў вадамётамі? Можа, распылялі газ? Не. І, дзякуй богу. Абышлося без ахвяр", - сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Паводле слоў прэс-сакратара, дзеянні праваахоўных структур былі абсалютна адэкватнымі. "І калі быць паслядоўнымі, то тады еўрапейскім інстытутам і палітыкам трэба выказваць "занепакоенасць" і шматлікімі затрыманнямі напярэдадні святкавання юбілею Рымскага дагавора 25 сакавіка, актыўным выкарыстаннем пры разгоне дэманстрацый у еўрапейскіх сталіцах вадамётаў, газу і іншых спецсродкаў. Але, напэўна, прасцей па прывычцы "пад мікраскопам" разглядаць Беларусь. І не заўважаць пры гэтым, што санкцыянаваныя акцыі ў шэрагу гарадоў нашай краіны ў той жа дзень прайшлі без якіх-небудзь інцыдэнтаў", - заявіў ён.

"Лічым неабходным прадаўжаць дыялог і ўзаемадзеянне з нашымі замежнымі партнёрамі ў мэтах лепшага разумення пазіцый адзін аднаго", - дадаў Дзмітрый Мірончык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс