5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць перагаворны працэс па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартаменце знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў.
"Перагаворы будуць нацэлены на фарміраванне і ўзгадненне збалансаваных і максімальна спрыяльных для Беларусі ўмоў членства ў СГА", - адзначылі ў дэпартаменце.
Работа ў гэтым напрамку будзе праводзіцца ў тым ліку ў адпаведнасці з Нацыянальнай праграмай падтрымкі і развіцця экспарту на 2016-2020 гады.
Як паведамлялася, праграма накіравана на дасягненне росту, развіццё і дыверсіфікацыю нацыянальнага экспарту, у першую чаргу інавацыйнага і высокатэхналагічнага. У дакуменце абазначаны асноўныя напрамкі знешнеэканамічнай дзейнасці, прадстаўлены канкрэтныя практычныя мерапрыемствы па ўмацаванні пазіцый Беларусі на традыцыйных рынках і выхадзе на рынкі новых дзяржаў. Прадугледжана таксама пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей Беларусі з рознымі краінамі, рэгіянальнымі аб'яднаннямі і міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі, у тым ліку з СГА.