Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Чэр 2015

МЗС: Беларусь гатова ўдзельнічаць у пошуку шляхоў урэгулявання сітуацыі ва Украіне ў любых неабходных фарматах

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у пошуку шляхоў урэгулявання сітуацыі ва Украіне ў любых неабходных фарматах. Аб гэтым сёння заявіў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы арганізоўваць сустрэчы і ўдзельнічаць у пошуку шляхоў больш хуткага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне ў любых неабходных фарматах", - заявіў прэс-сакратар.

"МЗС пазітыўна ацэньвае сам факт прадаўжэння перагавораў у фармаце трохбаковай кантактнай групы і тэматычных рабочых груп па Украіне. Спадзяёмся на тое, што гэтыя перагаворы будуць садзейнічаць комплекснай рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей", - таксама сказаў Дзмітрый Мірончык.

Акрамя таго, ён нагадаў, што беларускі бок падтрымлівае цесны кантакт са спецпрадстаўнікамі трохбаковай групы. Таксама вядзецца інтэнсіўны дыялог на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў.

Адказваючы на пытанне наконт таго, што падгрупа па палітычных пытаннях дамовілася праводзіць сустрэчы кожны тыдзень, прадстаўнік МЗС не назваў дату чарговага пасяджэння. Аднак ён запэўніў, што беларускі бок гатовы да арганізацыі сустрэч у любым неабходным рытме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі