У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Крс 2016

МЗС: Беларусь гатова аказаць неабходнае садзейнічанне ў пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Нагорным Карабаху

МЗС: Беларусь гатова аказаць неабходнае садзейнічанне ў пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Нагорным Карабаху

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аказаць неабходнае садзейнічанне ў пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Нагорным Карабаху. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

5 красавіка ў Вене прайшлі сустрэча Мінскай групы па Нагорным Карабаху і спецыяльнае пасяджэнне Пастаяннага савета АБСЕ па нагорна-карабахскім пытанні. Прадстаўнікі Беларусі як краіны - члена Мінскай групы прынялі ўдзел у абодвух мерапрыемствах і праінфармавалі дзяржавы - удзельніцы арганізацыі аб пазіцыі і падыходах беларускага боку. "Мы таксама пацвердзілі гатоўнасць Беларусі як члена Мінскай групы і краіны, якая падтрымлівае дружалюбныя адносіны і з Арменіяй, і з Азербайджанам, аказаць усё неабходнае садзейнічанне бакам у пошуку мірнага вырашэння гэтага канфлікту", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

"Намі былі поўнасцю падтрыманы заклікі дзеючага старшынства АБСЕ і сустаршынь Мінскай групы па Нагорным Карабаху да неадкладнага спынення баявых дзеянняў у зоне канфлікту і выканання рэжыму спынення агню", - дадаў прэс-сакратар МЗС. Было падкрэслена, што Беларусь паслядоўна выступае за ўрэгуляванне нагорна-карабахскага канфлікту выключна мірным шляхам за сталом перагавораў.

Дзмітрый Мірончык звярнуў увагу, што сустрэча Мінскай групы планавалася яшчэ да апошніх падзей у Нагорным Карабаху, а спецыяльнае пасяджэнне Пастаяннага савета АБСЕ было склікана па ініцыятыве дзеючага нямецкага старшынства ў сувязі з рэзкім абвастрэннем абстаноўкі ў зоне канфлікту.

У склад Мінскай групы АБСЕ па Нагорна-Карабахскім урэгуляванні ўваходзяць Расія, ЗША, Францыя, Беларусь, Фінляндыя, Германія, Італія, Швецыя, Турцыя. 5 красавіка была прынята заява, у якой адзначаецца, што сітуацыя ў Нагорным Карабаху сведчыць аб неабходнасці неадкладна правесці перагаворы пад эгідай сустаршынь Мінскай групы АБСЕ.

Прадстаўнікі ўсіх краін групы выказалі сваю падтрымку сустаршыням з Расіі, ЗША і Францыі у іх пасрэдніцкіх спробах і віталі іх планы па правядзенні прамых кансультацый з бакамі як мага хутчэй. Мінская група АБСЕ, а таксама Аўстрыя і Сербія рэзка асудзілі беспрэцэдэнтны ўсплёск насілля ўздоўж лініі сутыкнення, гаворыцца ў заяве. Яны выказалі спачуванні ўсім закранутым канфліктам сем'ям і заклікаюць бакі спыніць прымяненне зброі. "У гэтага канфлікту няма ваеннага вырашэння", - сказана ў заяве.

Паводле апошніх даных, баявыя аперацыі ў зоне карабахскага канфлікту спынены, вядуцца перагаворы аб дэталях перамір'я. Нагорна-карабахскі канфлікт абвастрыўся ў ноч на 2 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс