У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Чэр 2014

МЗС: Беларусь ажыццяўляе адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру

МЗС: Беларусь ажыццяўляе адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ажыццяўляе адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на адкрытых дэбатах у Савеце Бяспекі ААН, якія былі скліканы для абмеркавання новых тэндэнцый пры ажыццяўленні аперацый ААН па падтрыманні міру (АПМ). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламат падкрэсліў, што Беларусь ажыццяўляе паслядоўную адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Адзін з найбольш яркіх прыкладаў - адмова Беларусі ў 1993 годзе першай з краін былога СССР ад валодання ядзернай зброяй.

"Беларусь паступова далучаецца да ўдзелу ў аперацыях па падтрыманні міру ААН: сёння беларускія прадстаўнікі працуюць у місіі ААН у Ліване", - заўважыў Юрый Амбразевіч.

Паводле яго слоў, для Беларусі, якая страціла амаль трэць насельніцтва ў час Другой сусветнай вайны, пытанне аб накіраванні ваеннаслужачых за мяжу патрабуе згоды і разумення ў грамадстве. Таму на дзяржаўным узроўні магчымасць пашырэння ўдзелу прадстаўнікоў краіны ў АПМ ААН разглядаецца з улікам усіх фактараў і вельмі ўважліва.

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў важнасць АПМ ААН, якія сёння з'яўляюцца адным з асноўных стабілізуючых фактараў у месцах кафлікту ў свеце. Пры гэтым Юрый Амбразевіч упэўнены, што АПМ ААН павінны ажыццяўляцца ў строгай адпаведнасці з мандатам аперацыі і павагай да такіх прынцыпаў, як суверэнітэт і неўмяшанне ва ўнутраныя справы прымаючай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску