У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2018

МЗС: Беларусь і ЕС рэальна наблізіліся да падпісання пагаднення аб аблягчэнні візавых фармальнасцей

МЗС: Беларусь і ЕС рэальна наблізіліся да падпісання пагаднення аб аблягчэнні візавых фармальнасцей

23 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Еўрасаюз рэальна наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб рэадмісіі і аблягчэнні візавых фармальнасцей. Аб гэтым 22 лістапада на адкрыцці XVI Мінскага форуму заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прадаўжаем работу над праектам прыярытэтаў партнёрства, хоць яна ідзе не так проста, як нам усім хацелася б. Мы рэальна наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб рэадмісіі і аблягчэнні візавых фармальнасцей. І я вельмі спадзяюся, што гэты пакет не трапіць у такую ж сітуацыю, якая, на жаль, на гэты момант склалася адносна праекта прыярытэтаў партнёрства", - сказаў намеснік міністра.

Гаворачы пра будучае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, Алег Краўчанка выказаў меркаванне, што цэнтральным элементам сумесных намаганняў павінна стаць заключэнне пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс