Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2020

МЗС аб санкцыях ЕC: прынятым рашэннем Еўрапейскі саюз аддаліў ад сябе свайго суседа - Беларусь

МЗС аб санкцыях ЕC: прынятым рашэннем Еўрапейскі саюз аддаліў ад сябе свайго суседа - Беларусь

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынятым Саветам Еўрапейскага саюза рашэннем ЕС аддаліў ад сябе свайго суседа - Беларусь. Аб гэтым гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У МЗС адзначылі, што ў апошнія гады беларускі бок актыўна і настойліва працаваў над выгадным для людзей і бяспекі ў агульным рэгіёне ўмацаваннем адносін па лініі Беларусь - ЕС. "Пазітыўныя вынікі ад гэтага былі значнымі для абодвух бакоў. Гэта факт. Як факт і тое, што Еўрасаюзу не хапіла чвэрці стагоддзя, каб увесці ў дзеянне Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве з Беларуссю, затое некалькіх тыдняў было дастаткова для ўвядзення санкцый. Напэўна, справіліся б і хутчэй, калі б не святы для еўрапейцаў сезон водпускаў", - заўважылі ў Міністэрстве замежных спраў.

"На паверку ўсё проста: ЕС зноў нічога не хоча прапанаваць свайму партнёру, акрамя санкцый. Гэта значыць, такая "ўзнагарода" чакае кожнага, хто шчыра працуе над паляпшэннем двухбаковых адносін, а не стаіць у чарзе, молячы аб клубнай карце?" - ставіцца пытанне ў заяве.

"Прадэмакратычны таталітарызм - яшчэ больш напорысты, чым камуністычны. Не толькі іншыя меркаванні, дэталі і нюансы, але нават відавочныя факты апрыёры не прымаюцца, калі яны не адпавядаюць "правільнай ідэалогіі", - канстатавалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. - На жаль, такая палітыка ЕС апынулася ў пастцы сканструяванай ілюзорнай карцінкі падзей у Беларусі, дзе нібыта ідзе перманентная "барацьба дабра са злом", у якой усе сродкі добрыя, а ў ролі "зла" нязменна выступае легітымная ўлада".

У МЗС адзначылі, што не трэба цешыць сябе ілюзіямі, што такія крокі не паўплываюць на грамадзян і на іншыя сферы кааперацыі: "Службовыя асобы, якія прымаюць такія рашэнні ў ЕС, добра разумеюць, што гэта ўтопія - любыя такія атакі ўплываюць на людзей, іх бяспеку, дабрабыт і эканоміку. Таму не трэба крывадушнічаць. Менавіта ад такіх цынічных і бяздушных рашэнняў і нараджаецца імідж еўрабюракратыі, які адпалохвае і насцярожвае як унутры ЕС, так і многіх знешніх партнёраў. У сувязі з гэтым і brexit (выхад Вялікабрытаніі з ЕС. - Заўвага БЕЛТА) становіцца яшчэ больш зразумелым".

У сваёй заяве МЗС канстатуе, што санкцыі ўведзены як карная мера па сутнасці за тое, што Беларусь не пайшла на выкананне набору ўльтыматыўных патрабаванняў, задавольваць якія не стала б ні адна суверэнная дзяржава, якая паважае сябе. У першую чаргу сярод членаў ЕС.

"Але, напэўна, палітычная воля і разважлівасць усё яшчэ не могуць узяць верх над генетычна існуючым місіянерствам і ментальным для сябе падзелам краін на "стары" і "новы свет", на людзей першага свету, якія маюць права, і ўсіх астатніх, якія, у асноўным, чымсьці абавязаны. Цяжка ўявіць, напрыклад, што мы ўбачылі б перавыбары ў Польшчы, калі б мы ў Еўразійскім эканамічным саюзе або Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы вырашылі, што на іх перамог Рафал Тшаскоўскі, а не Анджэй Дуда", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Там лічаць сумным, што асабліва стараюцца ў напрамку пагаршэння адносін з Беларуссю суседзі, якія як ніхто павінны быць зацікаўлены ў стабільнай, незалежнай, суверэннай і працвітаючай Беларусі.

У МЗС падкрэслілі, што на працягу ўсяго свайго існавання Беларусь паслядоўна даказвала сваю прыхільнасць да асноватворных норм і правіл міжнародных адносін, прынцыпаў Хельсінкскага дэкалога, такіх як суверэнная роўнасць, мірнае ўрэгуляванне спрэчак і неўмяшанне ва ўнутраныя справы адзін аднаго.

"Вядомы парадокс Гегеля гаворыць, што гісторыя вучыць чалавека таму, што чалавек нічому не вучыцца ў гісторыі. Аддаляючы ад сябе Беларусь, нашы партнёры з ЕС, на жаль, забываюць трагічныя ўрокі гісторыі, якая ім гэтага не даруе", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі