У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2015

МЗС: Беларусі з глыбокім болем успрыняты чарговыя трагічныя падзеі ва Украіне

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з глыбокім болем успрыняты чарговыя трагічныя падзеі ва Украіне, звязаныя з гібеллю мірных жыхароў Марыупаля 24 студзеня. Аб гэтым гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых", - сказана ў заяве. Таксама ў МЗС адзначаюць, што насуперак заклікам міжнароднай грамадскасці канфлікт на ўсходзе Украіны працягвае разрастацца.

"Неабходна неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей. Падтрымліваем імкненне трохбаковай кантактнай групы правесці як мага хутчэй прамыя перагаворы ўсіх удзельнікаў, якія падпісалі дакументы ў Мінску. Гатовы аказаць любое неабходнае садзейнічанне для гэтай сустрэчы", - заявілі ў знешнепалітычным ведамстве Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс