Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Снж 2018

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Судана трэба вывесці на больш высокі ўзровень - Андрэйчанка

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Судана трэба вывесці на больш высокі ўзровень - Андрэйчанка

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Судана трэба вывесці на больш высокі ўзровень, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значную ролю павінна адыграць і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Вітаем, што ў складзе вашай дэлегацыі сёння знаходзіцца міністр па справах рэгіянальнага развіцця. Лічым, што нам трэба вывесці адносіны паміж рэгіёнамі Беларусі і штатамі Судана на больш высокі ўзровень", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Беларускі бок выступае за тое, каб дзелавыя колы дзвюх краін прымалі ўдзел у розных бізнес-форумах, выстаўках, якія праводзяцца і ў Судане, і Беларусі. Такія мерапрыемствы адкрываюць новыя магчымасці і даюць людзям магчымасць больш ведаць аб вядзенні бізнесу ў дзвюх дзяржавах.

Развіццё эканамічных адносін, вядома, - фундамент, адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Разам з тым неабходна імкнуцца выбудоўваць адносіны і ў іншых сферах. Беларускія парламентарыі гатовы падключыцца, у прыватнасці, да больш цеснага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Беларусь прапануе высокую якасць адукацыі - не толькі вышэйшай, але і прафесійна-тэхнічнай, што важна з улікам добрых перспектыў па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей, дзе патрэбны кваліфікаваныя кадры. "Мы гатовы ў гэтым плане аказваць дапамогу як на тэрыторыі вашай дзяржавы, так і ў Беларусі", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Беларусь таксама чакае прытоку турыстаў: многія, прыязджаючы ў Беларусь, сумяшчаюць адпачынак і лячэнне.

"Ваш візіт і ўчарашнія перагаворы яшчэ раз пацвярджаюць, што Судан з'яўляецца для Беларусі стратэгічным партнёрам не толькі ў Афрыцы, але і ў цэлым у арабскім свеце. Я думаю, вы пераканаліся, што Беларусь - таксама надзейны партнёр, верны сябар Судана", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён адзначыў рэзультаты міжпарламенцкага супрацоўніцтва. За даволі нядоўгі час многае зроблена: падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве, створаны парламенцкія рабочыя групы, ідзе актыўная работа на міжнародных пляцоўках. Беларусь пры садзейнічанні суданскіх парламентарыяў стараецца наладзіць кантакт з Панафрыканскім парламентам.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, і парламент, і ўрад Беларусі прыкладуць усе намаганні для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей. Гэты візіт, упэўнены старшыня Палаты прадстаўнікоў, адкрые новыя перспектывы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі