Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2017

Міжнародныя наглядальнікі: Вучэнне "Захад-2017" праходзіць празрыста і адкрыта

Міжнародныя наглядальнікі: Вучэнне

19 верасня, Асіповічы /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" праходзіць празрыста і адкрыта. Аб гэтым заявіў журналістам 18 верасня на палігоне Асіповіцкі міжнародны наглядальнік з Эстоніі Томас Леетс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад пачаткам практычнага розыгрышу баявых дзеянняў для наглядальнікаў правялі брыфінг і азнаёмілі падрабязна са сцэнарыем. "Усё прайшло дакладна па этапах. Ніякіх парушэнняў мы не ўбачылі, усё ідзе як і запланавана", - адзначыў Томас Леетс.

"Хоць вучэнне яшчэ не завяршылася, мы вельмі задаволены тым, што ўбачылі. Важна, што ўсё праходзіць адкрыта, мы атрымліваем адказы на ўсе хвалюючыя нас пытанні", - падкрэсліла міжнародны наглядальнік з Нарвегіі Ранхілд Хустад.

Усяго назіранне за вучэннем на палігоне Асіповіцкі 18 верасня вялі 14 міжнародных наглядальнікаў з 7 краін: Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны і Швецыі. У асвятленні мерапрыемства былі задзейнічаны больш за 50 журналістаў, з іх 30 прадстаўнікоў міжнародных СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі