Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліс 2014

Міхневіч: Інвестфорум у Лондане паказаў сур'ёзную зацікаўленасць брытанскіх інвестараў да Беларусі

Міхневіч: Інвестфорум у Лондане паказаў сур'ёзную зацікаўленасць брытанскіх інвестараў да Беларусі

18 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларуска-брытанскі інвестыцыйны форум паказаў сур'ёзную зацікаўленасць брытанскіх інвестараў да супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў 17 лістапада журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч на прэс-канферэнцыі па выніках інвестфоруму, які адбыўся 14 лістапада ў Лондане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Форум паказаў сур'ёзную зацікаўленасць брытанскага асяроддзя ў кантактах з Беларуссю. Інвестары прадстаўлялі ўсе рэгіёны Вялікабрытаніі і практычна ўсе сектары эканомікі - ад буйнога да дробнага бізнесу, ад тых, хто ўжо нешта робіць у Беларусі, да тых, хто яшчэ толькі збіраецца пачынаць свой бізнес у нашай краіне", - адзначыў Аляксандр Міхневіч. Паводле яго слоў, многіх брытанскіх удзельнікаў уразіла тое, з якой шчырасцю і аб'ектыўнасцю ахарактарызавалі камфортную атмасферу работы ў Беларусі тыя кампаніі, якія прадстаўлены ў рэспубліцы. "Многія кампаніі, што працуюць у Беларусі, за апошні час рэзка нарасцілі сваю актыўнасць і прадаўжаюць гэта рабіць", - канстатаваў ён.

Што датычыцца двухбаковага супрацоўніцтва, то, у прыватнасці, адбыліся перагаворы з кампаніяй, якая займаецца пастаўкамі шын на рынак Вялікабрытаніі і ў цэлым Паўночнай Еўропы. "Вельмі шматабяцальныя прапановы, цяпер іх трэба ўвязаць камерцыйна. Думаем, што гэты кантакт будзе мець вялікае значэнне для "Белшыны", для прасоўвання яе прадукцыі на гэты вельмі прыдзірлівы рынак", - сказаў Аляксандр Міхневіч.

Прайшлі перагаворы з кампаніяй CRH, зацікаўленай у прысутнасці на цэментным рынку Беларусі. "Таксама адбыліся перагаворы нашай калійнай кампаніі аб пастаўках угнаенняў на рынак Вялікабрытаніі, што таксама даволі знакавы праект, паколькі раней такія пастаўкі ажыццяўляліся ў вельмі абмежаваных колькасцях і, як правіла, апасродкавана", - адзначыў першы намеснік міністра.

На палях форуму адбылася сустрэча з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці. "Мы падвялі вынікі нядаўняга візіту савета дырэктараў у Беларусь. Водзыў вельмі пазітыўны аб тым, што яны ўбачылі, з чым сутыкнуліся ў Беларусі. Чакрабарці даў згоду на свой афіцыйны візіт у нашу краіну ў першым паўгоддзі 2015 года. Такога візіту пакуль у Беларусі не было", - канстатаваў Аляксандр Міхневіч. Паводле яго слоў, таксама дасягнута дамоўленасць аб пашыраным пакеце аперацый з малым і сярэднім бізнесам і муніцыпальным сектарам Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі