Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2013

Міхаіл Швыдкой: На форумах інтэлігенцыі генерыруюцца новыя ідэі для прасоўвання інавацыйных праектаў

Міхаіл Швыдкой: На форумах інтэлігенцыі генерыруюцца новыя ідэі для прасоўвання інавацыйных праектаў

 24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форумы творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД сталі новай традыцыяй, формай зносін прадстаўнікоў розных сфер краін былога СССР. Тут генерыруюцца новыя ідэі для прасоўвання інавацыйных праектаў у сферы гуманітарных зносін прадстаўнікоў усіх краін СНД. Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расіі па міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву, сустаршыня Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД Міхаіл Швыдкой перад пачаткам урачыстага адкрыцця VIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД, якое адбудзецца сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

"Праектаў, якія былі разгледжаны на папярэдніх форумах, дастаткова і некаторыя з іх маюць сапраўды глабальнае значэнне, - адзначыў Міхаіл Швыдкой. - Экалагічная праблематыка (менавіта гэта тэма выбрана асноўнай для цяперашняга форуму) - гэта перш за ўсё вялікая палітыка, бізнес і фінансавыя рэсурсы, якія можна выкарыстоўваць у мэтах гуманітарнага супрацоўніцтва ўсіх краін". Ён выказаў надзею, што прапановы, якія будуць абмеркаваны на форуме, захаваюць і прымножаць усе тыя суперсучасныя навацыі, якімі багаты дзяржавы - удзельніцы СНД.

Тэма цяперашняга форуму "2013 год - Год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў дзяржавах - удзельніцах СНД". У мерапрыемстве прымаюць удзел дэлегацыі з 10 дзяржаў Садружнасці: прадстаўнікі творчай і навуковай ітэлігенцыі ў сферах адукацыі, культуры, аховы здароўя, экалогіі і прыродаахоўнай дзейнасці, сродкаў масавай інфармацыі, гуманітарнай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі