Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Ліс 2012

Міхаіл Мясніковіч: У Беларусі створаны беспрэцэдэнтна прывабныя ўмовы для інвестараў

Міхаіл Мясніковіч: У Беларусі створаны беспрэцэдэнтна прывабныя ўмовы для інвестараў

15 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі створаны беспрэцэдэнтна прывабныя ўмовы для інвестараў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сёмым пленарным пасяджэнні Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў (КСЗІ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь зрабіла якасны прарыў у інвестыцыйным і падатковым заканадаўстве, падкрэсліў кіраўнік урада. Што датычыцца дэбюракратызацыі і дзяржрэгулявання, то за 2 гады на трэць зменшана колькасць ліцэнзуемых відаў дзейнасці (засталося толькі 90 тыс. ліцэнзіятаў з 240 тыс.). І гэта работа будзе прадоўжана, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Ён таксама лічыць, што "відаць прагрэс і ў падаткаабкладанні".

Прэм'ер-міністр нагадаў, што Беларусь знаходзіцца на 58-м месцы са 186 краін па лёгкасці вядзення бізнесу і ўваходзіць у тройку краін-лідараў па маштабу рэформ. За 2011-2012 гады ў эканоміку Беларусі паступіла $20 млрд. прамых замежных інвестыцый - у 1,5 раза больш, чым за папярэднія 5 гадоў. Гэта таксама з'яўляецца сведчаннем стварэння ў Беларусі сучаснага інвестыцыйнага заканадаўства, спрыяльнага для інвестараў. "У гэтай сферы наша работа павінна будавацца зыходзячы з задач мадэрнізацыі, структурных рэформ, інстытуцыяналізацыі будаўніцтва", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Асаблівую ўвагу ён удзяліў выхаду на замежныя рынкі. "У свеце за гэта ідзе барацьба не менш бязлітасная, чым за выхад на рынкі энергарэсурсаў, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Мы ўступілі ў новы этап развіцця глабальнай эканомікі, калі гандлёвы і фінансавы капіталы даволі актыўна інтэгруюцца. У барацьбе за рынкі трэба быць канкурэнтаздольным і цікавым партнёрам. Беларусь ідзе гэтым шляхам". Так, у Азіі апошнім часам створана 10 сумесных прадпрыемстваў - гэта новыя пункты экспарту на растучым азіяцкім рынку з плацежаздольным попытам.

Міхаіл Мясніковіч лічыць, што за 11 гадоў сваёй работы КСЗІ адбыўся, стаў эфектыўнай пляцоўкай прамога дыялогу бізнесу і ўлады. Кіраўнік урада Беларусі выказаў надзею, што на цяперашнім пасяджэнні будуць выпрацаваны карысныя формы супрацоўніцтва ўрада і бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі