Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Oct 2013

Міхаіл Мясніковіч: Пытанні падрыхтоўкі персаналу для ЧС па хакею патрабуюць асаблівай увагі

Міхаіл Мясніковіч: Пытанні падрыхтоўкі персаналу для ЧС па хакею патрабуюць асаблівай увагі

29 кастрычніка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Пры падрыхтоўцы да правядзення чэмпіянату свету па хакею 2014 года ў Мінску неабходна клапаціцца не толькі аб стварэнні матэрыяльнай базы, але і падрыхтоўцы адпаведнага персаналу. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у ходзе пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чэмпіянат свету, які пройдзе ў Беларусі ў наступным годзе, гэта знакавае мерапрыемства для нашай краіны, - падкрэсліў прэм'ер. - Гэта не толькі спартыўны форум".

Пытанні падрыхтоўкі да чэмпіянату пастаянна разглядаюцца арганізацыйным камітэтам, які ўзначальвае Міхаіл Мясніковіч. Гэта і пытанні матэрыяльна-тэхнічнай базы, спорту, размяшчэння, абслугоўвання гасцей і ўдзельнікаў, вырашаюцца арганізацыйныя пытанні, фінансавыя. На гэты момант праведзена ўжо 12 пасяджэнняў. Адбылася справаздача прэм'ер-міністра па гэтым пытанні Прэзідэнту. "Дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўніком дзяржавы, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Мы павінны прыняць рашэнні, накіраваныя на выкананне патрабаванняў і міжнародных арганізацый, і тых даручэнняў, якія дадзены кіраўніком дзяржавы".

"Працаваць павінны ўсе!" - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў, што Савет Міністраў аператыўна прымае неабходныя рашэнні, разам з тым пытанне аб ходзе падрыхтоўкі да ЧС не дарэмна вынесена на разгляд. "Часу застаецца не так шмат, пытанні патрабуюць самай пільнай увагі першых асоб", - сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік урада адзначыў, што асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца сёння не толькі падрыхтоўцы матэрыяльнай базы, але і падрыхтоўцы адпаведнага персаналу. "Будзе ўводзіцца шмат новых гасцініц, ідзе капітальны рамонт і мадэрнізацыя дзеючай базы размяшчэння. Таксама будзе задзейнічаны шэраг інтэрнатаў, пансіянатаў, прадпрыемстваў харчавання, транспарту і шмат іншых. Таму і матэрыяльная база, і персанал павінны быць падрыхтаваны адпаведна", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Асаблівая ўвага была ўдзелена і пытанням Мінспорта. Як падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, нацыянальная зборная павінна дастойна выступіць на маючым адбыцца чэмпіянаце. "Мы ствараем матэрыяльную базу, рыхтуецца ўся краіна. Таму павінны быць і спартыўныя вынікі", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч таксама звярнуў увагу на тое, што да ЧС павінна быць забяспечана адпаведная падрыхтоўка загранустаноў краіны, мытных службаў, дарожнай інфраструктуры, транспартных сродкаў. "Асаблівая ўвага ў рамках работы арганізацыйнага камітэта ўдзяляецца пытанням бяспекі. Гэта месцы масавага збору людзей, - адзначыў ён. - Таму ўсё павінна быць прадумана да дробязей! І не толькі прадумана - павінны быць рэалізаваны адпаведныя мерапрыемствы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі