У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Май 2013

Міхаіл Мясніковіч: Біятэхналогіі - гэта тэхналогіі для Беларусі

Міхаіл Мясніковіч: Біятэхналогіі - гэта тэхналогіі для Беларусі

24 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Біятэхналогіі - гэта тэхналогіі для эканомікі Беларусі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час наведвання Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, дзе ён правёў нараду па пытаннях развіцця біятэхналагічнай галіны ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Развіццё біятэхналагічнага напрамку з'яўляецца адным з 11 прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі Беларусі да 2020 года. Вялікую ўвагу гэтаму пытанню ўдзяляе кіраўнік дзяржавы, пад яго кантролем знаходзяцца асноўныя праекты ў гэтым напрамку.

Сёння работа па развіццю біятэхналогій вядзецца не толькі ў акадэмічных установах, гэтым актыўна займаецца і Міністэрства аховы здароўя. "Я адзначыў бы, што гэта ўжо выйшла за межы навуковых лабараторый: мы маем шэраг вытворчасцей, якія выпускаюць біятэхналагічную прадукцыю", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Гэта новыя, канкурэнтныя на сусветных рынках тавары. Усё гэта робіцца для таго, каб забяспечыць імпартазамяшчэнне, а таксама пашырыць сферу прымянення новых прагрэсіўных тэхналогій шостага тэхналагічнага ўкладу.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, заўсёды будзе актуальным усё, што звязана са здароўем чалавека. "На базе 9-й клінічнай бальніцы Міністэрства аховы здароўя, а таксама ў НАН Беларусі ўжо створаны ўласныя банкі стваловых клетак", - сказаў ён. Іх захаванасць складае 15 гадоў, аднак у рэспубліцы адпрацоўваюцца тэхналогіі, каб прадоўжыць тэрмін іх актыўнасці.

"Біятэхналогіі - гэта тэхналогіі для эканомікі Беларусі, - лічыць прэм'ер-міністр. - Гэта не патрабуе вялікіх энергетычных матэрыяльных затрат. Тут інтэлект. Прычым інтэлект дарагі, таму што ўсе гэтыя аперацыі, прэпараты даволі запатрабаваны на сусветным рынку". Так, толькі ў ЗША за 2012 год метадамі лячэння з прымяненнем стваловых клетак скарысталіся 43 млн. чалавек.

Беларусь таксама актыўна працуе ў гэтым напрамку. Сёння вучоныя плённа супрацоўнічаюць з расійскімі калегамі, і, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у чымсьці Беларусь нават апярэджвае краіну-суседку. Размова, як растлумачыў прэм'ер-міністр, ідзе аб тым, што рэспубліка даволі фундаментальна рыхтуе матэрыяльную базу, каб і адбор клетачнай масы, і ачыстка ажыццяўляліся на вышэйшым узроўні.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што час, калі стваловыя клеткі ў Беларусі будуць прымяняцца для лячэння пацыентаў, ужо не за гарамі. Ужо сёння ёсць даволі нядрэнныя вынікі лячэння імі трафічнай язвы.

Такім чынам, рэзюмаваў прэм'ер-міністр, Беларусь не адстае ад сусветнага прагрэсу ў гэтай справе.

У час візіту Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з работай Цэнтра клетачных тэхналогій Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН, арганізацыяй вытворчасці стваловых клетак у яго мадэрнізаваных памяшканнях, ходам стварэння Міжнароднага навукова-медыцынскага цэнтра - Клетачныя тэхналогіі, а таксама з асноўнымі этапамі сертыфікацыі цэнтра на адпаведнасць міжнародным стандартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску