У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Май 2013

Міхаіл Мясніковіч: Беларусь - актыўны прыхільнік інтэграцыі на прасторы СНД

Міхаіл Мясніковіч: Беларусь - актыўны прыхільнік інтэграцыі на прасторы СНД

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца актыўным прыхільнікам інтэграцыі на прасторы СНД. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, рэалізацыя сумесных праектаў краін СНД накіравана ў будучыню. На гэта нацэлены і мерапрыемствы ў рамках старшынства Беларусі ў Садружнасці.

У фармаце СНД кожная дзяржава мае магчымасць выбіраць менавіта тыя галіны ўзаемадзеяння, якія маюць для яе найбольшы інтарэс. "У гэтым сутнасць мадэлі рознаскарасной інтэграцыі. Яна эфектыўная і дае вынікі", - прадоўжыў Міхаіл Мясніковіч. У сённяшнім парадку дня адно з ключавых пытанняў - пашырэнне зоны свабоднага гандлю СНД, дадаў ён.

Прэм'ер-міністр таксама нагадаў, што ў Астане кіраўнікі пяці дзяржаў прынялі прынцыповае рашэнне аб падыходах і тэрмінах стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. І галоўны прынцып, які тут закладваецца, - агульны рынак без выключэнняў і абмежаванняў.

У саюзе Беларусі і Расіі набірае абароты прамысловая і інавацыйная кааперацыя. Усе інтэграцыйныя праекты не канкурыруюць, а ўзаемадапаўняюць адзін аднаго.

Важным дасягненнем СНД Міхаіл Мясніковіч назваў умацаванне інавацыйнага партнёрства. "Развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва, рэалізацыя інтэлектуальнага патэнцыялу Садружнасці немагчымы без аператыўнага выяўлення сфер прымянення інавацыйных ідэй, тэхналогій і прадуктаў", - заявіў ён. Сёння Савет кіраўнікоў урадаў СНД вызначыў 11 інавацыйных праектаў Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва - у ІТ-сферы, бія- і нанатэхналогіях. Гэта рэальны ўклад у мадэрнізацыю эканомік краін СНД, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Важнае месца займаюць у парадку дня пасяджэння і пагадненні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Кожнае з 31 пытання, уключанага ў парадак дня, актуальнае і мае практычнае значэнне для Садружнасці, рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс