Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліс 2013

Міхаіл Мясніковіч адзначае дынамічнасць развіцця адносін Беларусі з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя

Міхаіл Мясніковіч адзначае дынамічнасць развіцця адносін Беларусі з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя

 28 лістапада, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя развіваюцца вельмі дынамічна. Гэта адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Жужаннай Якаб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вельмі шмат і праектаў, і ідэй, якія, я лічу, мы паспяхова рэалізуем", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён выказаў удзячнасць за тыя гранты, фінансавую падтрымку, якая ажыццяўляецца па лініі міжнародных арганізацый у галіне аховы здароўя. Кіраўнік беларускага ўрада запэўніў дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ у тым, што ўсе гэтыя сродкі рэспубліка выкарыстоўвае эфектыўна.

Прэм'ер-міністр адзначыў прыярытэтнасць сферы аховы здароўя ў Беларусі. "Вельмі вялікую ўвагу мы ўдзяляем пытанням дзіцячай смяротнасці, пытанням павелічэння працягласці жыцця нашых грамадзян. Акрамя таго, гэта і пытанні ВІЧ/СНІД, туберкулёзу, якія сёння актуальныя для ўсіх, у тым ліку ў пэўнай ступені і для нашай краіны", - адзначыў кіраўнік урада. На вырашэнне гэтых пытанняў і ўрад, і кіраўніцтва краіны прадугледжваюць адпаведныя сродкі, адміністрацыйны рэсурс, каб выдзеленыя сродкі выкарыстоўваліся эфектыўна, з максімальнай аддачай.

"Мы лічым, што ў нас дастаткова ўдала сфарміравана структура аховы здароўя, - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. - Яна масава даступная. У нас ёсць шэраг навукова-практычных цэнтраў, дзе сучасная навука, клініка, выконваюцца ўнікальныя аперацыі, праводзіцца ўнікальнае лячэнне, якое адпавядае сусветнаму ўзроўню".

Кампактнасць краіны, паводле слоў кіраўніка ўрада, дае магчымасць кожнаму жыхару Беларусі пры неабходнасці быць дастаўленым у спецыялізаваныя цэнтры, каб прайсці лячэнне на самым сучасным абсталяванні. "Што датычыцца паліклінічнага звяна, то мы стараемся, каб там таксама быў даволі добры ўзровень дыягностыкі. Практычна ўсе гэтыя паслугі ў нас аказваюцца бясплатна, мы аказваем гэтыя паслугі і замежным грамадзянам, якія звяртаюцца ў нашы медыцынскія цэнтры", - сказаў ён.

Беларускія спецыялісты праходзяць стажыроўкі за мяжой, Беларусь прымае ў сябе спецыялістаў з іншых краін для адпаведных стажыровак, для ўдзелу ў розных канферэнцыях. "Даволі паспяхова ажыццяўляецца такі від дзейнасці, як стварэнне ў дружалюбнай краіне так званага ядра медыкаў, калі вядучы прафесар прыязджае ў гэту краіну, каб праводзіць унікальныя аперацыі і іншыя метады лячэння. Такім чынам ствараецца пэўная школа, якую ведаюць у свеце", - адзначыў прэм'ер-міністр.

У сваю чаргу Жужанна Якаб адзначыла высокія дасягненні Беларусі ў галіне аховы здароўя, у прыватнасці такія, як зніжэнне мацярынскай, дзіцячай смяротнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі