У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Чэр 2014

Міхаіл Фінберг: Фестываль у Маладзечне аб'ядноўвае вядомых артыстаў і артыстаў-пачаткоўцаў

Міхаіл Фінберг: Фестываль у Маладзечне аб'ядноўвае вядомых артыстаў і артыстаў-пачаткоўцаў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2014" аб'ядноўвае вядомых артыстаў і артыстаў-пачаткоўцаў, адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА народны артыст Беларусі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра прафесар Міхаіл Фінберг.

"Гэты форум - своеасаблівая творчая платформа. Тут сябе камфортна адчуваюць як маладыя выканаўцы, якія ўпершыню ўзнімаюцца на вялікую сцэну, так і ўжо вопытныя, вядомыя артысты", - падкрэсліў маэстра.

Музычнае свята пройдзе ў Маладзечне 13-14 чэрвеня. Спецыяльна да фестывалю Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр падрыхтаваў пяць выступленняў.

Вітаць публіку ў час адкрыцця калектыў пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга будзе праграмай "70 гадоў Перамогі". Сёння ж пад акампанемент аркестра пройдзе заключны тур конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні "Маладзечна-2014", пасля чаго адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў.

"Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі хвалююцца. Але мне ўжо можна гаварыць аб тым, што яны - цудоўныя выканаўцы, якія з павагай ставяцца да нацыянальнага мастацтва", - сказаў маэстра.

Свае праекты на фестывалі таксама прадставяць Белтэлерадыёкампанія і Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча. Завершыцца свята гала-канцэртам "45 гадоў - усё толькі пачынаецца" да 45-годдзя асамбля "Песняры".

Традыцыйна форум пройдзе на розных сцэнічных пляцоўках. Асноўныя канцэрты адбудуцца ў Амфітэатры. Святочная атмасфера таксама будзе панаваць у залах Палаца культуры, Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, на цэнтральнай плошчы. Адзін з канцэртаў прыме Чысць.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" - адзін з пяці буйнейшых форумаў, якія вызначаюць культурнае аблічча сучаснай Беларусі. Праводзіцца па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі. Упершыню форум прайшоў у 1993 годзе.

Арганізатары - Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, Белтэлерадыёкампанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс