У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Май 2016

Міхадзюк: АЭС у Астраўцы будуецца ў першую чаргу для беларускіх спажыўцоў

Міхадзюк: АЭС у Астраўцы будуецца ў першую чаргу для беларускіх спажыўцоў

30 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. АЭС у Астраўцы будуецца ў першую чаргу для забеспячэння электраэнергіяй беларускіх спажыўцоў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк у час міжнароднага форуму "Атамэкспа" ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будуем АЭС у першую чаргу для беларускіх спажыўцоў, каб наша эканоміка была канкурэнтаздольнай. Вядома, любы вытворца любога тавару разглядае магчымасць экспарту. Калі складзецца, што мы будзем канкурыраваць на знешніх рынках, - будзем займацца пытаннем экспарту", - сказаў Міхаіл Міхадзюк.

Намеснік міністра паведаміў, што перагаворы ў тым ліку па тэме экспарту запланаваны на час цяперашняга форуму "Атамэкспа". Акрамя таго, беларускі бок правядзе шэраг сустрэч з міжнароднымі экспертамі, што датычацца падрыхтоўкі да эксплуатацыі АЭС, абмеркаванне з кампаніяй "ТВЭЛ" дэталей пастаўкі ядзернага паліва, падрыхтоўкі кадраў за мяжой. Так, беларускія спецыялісты пройдуць падрыхтоўку на Новаваронежскай АЭС. "Мы ўсведамляем усю важнасць падрыхтоўкі персаналу для атамнай электрастанцыі. У 2017-2018 гадах мы чакаем спецыяльную камісію МАГАТЭ, якая будзе ацэньваць гатоўнасць станцыі да эксплуатацыі", - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018-м, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс