У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2016

МВФ рэкамендуе Беларусі паскорыць рэформы ў эканоміцы

МВФ рэкамендуе Беларусі паскорыць рэформы ў эканоміцы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд рэкамендуе Беларусі паскорыць рэформы ў эканоміцы, паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта дапаможа пракласці шлях для павышэння тэмпаў эканамічнага росту і даходаў у краіне", - адзначыў Пітэр Долман. Акрамя таго, МВФ акцэнтуе ўвагу на стварэнні надзейнай і эфектыўнай сістэмы сацыяльнага забеспячэння для падтрымкі слабаабароненых слаёў насельніцтва.

Місія МВФ на чале з Пітэрам Долманам працуе ў Беларусі з 19 верасня па 1 кастрычніка. Як растлумачыў Пітэр Долман, мэта цяперашняга візіту - абмеркаванне эканамічных рэформ, якія маглі б быць падтрыманы крэдытнай праграмай МВФ. "Пасля заканчэння сустрэч мы вяртаемся ў Вашынгтон для ўдзелу ў штогадовых сустрэчах Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, дзе мы таксама плануем правесці сустрэчу з дэлегацыяй Беларусі", - праінфармаваў ён.

Да гэтага місія МВФ наведвала Мінск з 21 па 30 чэрвеня, каб правесці ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі па Артыкуле IV.

МВФ вітае меры па стабілізацыі эканомікі і пачатак рэформ у Беларусі

Місія МВФ у ходзе цяперашняга візіту абмяркуе з Беларуссю новую крэдытную праграму

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс