У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Стд 2016

Мітрапаліт Павел напярэдадні Ражджаства заклікае да малітвы і міласэрнасці

Мітрапаліт Павел напярэдадні Ражджаства заклікае да малітвы і міласэрнасці

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дні святкавання Ражджаства Хрыстовага праваслаўная царква заклікае да радаснай і ўдзячнай малітвы, а таксама міласэрнасці і любові адзін да аднаго. Аб гэтым гаворыцца ў калядным пасланні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Побач з намі заўсёды ёсць тыя, хто пакутуе, падае духам, адчайваецца, старыя і нядужыя, хворыя, гаротныя і самотныя. Неабходна разумець, што там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, гатоўнасці ўсё жыццё прынесці ў дар тым, каго любіш, там няма ні шчасця, ні радасці, ні паўнаты быцця, - гаворыцца ў пасланні. - Гасподзь і Збавіцель чакае ад верных дзяцей Святой Царквы добрых спраў - служэння любові і міласэрнасці дзеля нашых бліжніх".

Мітрапаліт Павел таксама адзначыў, што 2015 год прынёс нямала духоўнай радасці: "Ён быў адзначаны тымі многімі добрымі здзяйсненнямі ў жыцці нашай Царквы, якія таксама сталі своеасаблівымі падарункамі Богадзіця Хрысту".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс