У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Стд 2015

Мітрапаліт Павел: Мінск становіцца месцам, дзе гавораць аб міры і заклікаюць да міру

Мітрапаліт Павел: Мінск становіцца месцам, дзе гавораць аб міры і заклікаюць да міру

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск становіцца месцам, дзе гавораць аб міры і заклікаюць да міру. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Іерарх, у прыватнасці, адзначыў: "Мінск становіцца перакананым горадам, які гаворыць аб міры, заклікае людзей да міру і сам сведчыць усім сваю пазіцыю - жыць у згодзе, дабрабыце".

Мітрапаліт Павел таксама нагадаў, што ва ўсіх храмах Рускай праваслаўнай царквы моляцца за хутчэйшае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне. "Спадзяюся, што Бог умудрыць палітыкаў, каб мір настаў на благаславеннай украінскай зямлі", - дадаў архірэй.

Сёння прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы прыняў удзел у святочных мерапрыемствах XXI Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Калядная ёлка - нашы дзеці", на якую прыбылі дзеці з раёнаў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей, а таксама Бранскай, Смаленскай (Расія) і Чарнігаўскай абласцей (Украіна), што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс