У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Врс 2016

Мітрапаліт Павел: БПЦ - не канкурэнт дзяржаве, а яе надзейная і стваральная апора

Мітрапаліт Павел: БПЦ - не канкурэнт дзяржаве, а яе надзейная і стваральная апора

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская праваслаўная царква - не канкурэнт дзяржаве, а яе надзейная і стваральная апора. Аб гэтым заявіў сёння Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Сінодам БПЦ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу, каб усе жыхары рэспублікі добра разумелі, што Беларуская праваслаўная царква - не канкурэнт дзяржаве, а надзейная і стваральная апора дзяржаве і грамадству", - сказаў мітрапаліт.

Паводле яго слоў, царква сама імкнецца будаваць і ствараць, просіць Бога, каб ён ахоўваў краіну і народ у міры, дастатку і цішыні, каб людзі маглі спакойна жыць і прадаўжаць сваю мірную працу.

"Епіскапат нашай царквы звяртае асаблівую ўвагу на неабходнасць маральнага выхавання моладзі, якая сёння вымушана процістаяць розным выклікам гэтага свету", - дадаў Патрыяршы Экзарх.

Мітрапаліт Павел падзякаваў Прэзідэнту за вялікую падтрымку, якую аказвае дзяржава пры будаўніцтве і рэстаўрацыі праваслаўных аб'ектаў, агульных культурных і духоўных каштоўнасцей. "Наша сённяшняя сустрэча з вамі - гэта знак высокага даверу і ўвагі кіраўніка дзяржавы да Беларускай праваслаўнай царквы, у склад якой уваходзіць большасць грамадзян рэспублікі. Але разам з тым гэта і наша сур'ёзная адказнасць за будучыню краіны", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс