У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2018

Мітрапаліт Павел: беларускі народ робіць усё для падтрымання згоды і ўзаемаразумення ў краіне

Мітрапаліт Павел: беларускі народ робіць усё для падтрымання згоды і ўзаемаразумення ў краіне

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народ Беларусі робіць усё для падтрымання згоды і ўзаемаразумення ў сваёй краіне. Аб гэтым 15 сакавіка заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў час святкавання Дня праваслаўнай кнігі ў Духоўна-адукацыйным цэнтры ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мітрапаліт падкрэсліў, што беларускі народ мае вопыт страшных ваенных ліхалеццяў. "Беларусы ведаюць цану міру і таму робяць усё магчымае, каб на гэтай блаславеннай зямлі панавалі мір, згода і ўзаемаразуменне", - сказаў ён.

Уладыка таксама адзначыў, што Беларусь мае багатую духоўную культуру, папулярызацыі і развіцці якой садзейнічае ў тым ліку правядзенне дзён праваслаўнай кнігі.

Серыя тэматычных мерапрыемстваў адбылася 15 сакавіка ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай праваслаўнай царквы. Для наведвальнікаў урачыстасці арганізавалі экскурсіі ў Царкоўна-гістарычны музей Беларускай праваслаўнай царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі. Увазе гасцей прадставілі экспазіцыі кніг беларускіх праваслаўных выдавецтваў. Таксама ў гэты дзень прайшлі сустрэчы з праваслаўнымі паэтамі і пісьменнікамі - аўтарамі новых кніг, якія выйшлі ў выдавецтвах Беларускага экзархата.

Мерапрыемствы, прысвечаныя праваслаўнай кнізе, пройдуць у сакавіку ва ўсіх епархіях Беларускага экзархата, у публічных і царкоўных бібліятэках, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, а таксама духоўных школах БПЦ.

Арганізатарамі Дня праваслаўнай кнігі выступаюць выдавецкі савет БПЦ, Мінская духоўная акадэмія, Свята-Елісавецінскі манастыр, Мінкультуры і Мінадукацыі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску