25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольства Ізраіля прадоўжыць работу ў Мінску ў звычайным рэжыме. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб функцыянаванні ізраільскай дыпламатычнай місіі ў Мінску.
"Міністэрства замежных спраў Беларусі можа пацвердзіць, што ў адпаведнасці з агульнапрынятай дыпламатычнай практыкай Міністэрства замежных спраў Ізраіля афіцыйнай нотай паведаміла беларускаму боку, што пасольства Дзяржавы Ізраіль у Мінску застанецца адкрытым і прадоўжыць функцыянаваць у звычайным рэжыме", - сказаў Дзмітрый Мірончык.
Паводле яго слоў, гэты крок ізральскага боку з'яўляецца падставай для таго, каб вярнуцца да тэмы дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Ізраілі. Тым больш што ў сваёй ноце МЗС Ізраіля падкрэслівае "тое важнае значэнне, якое надае Дзяржава Ізраіль наяўнасці ізральскай дыпламатычнай місіі ў Мінску з улікам трывалых адносін паміж Ізраілем і Беларуссю".
"Падзяляем такую ацэнку характару нашых адносін і разлічваем на іх далейшае паступальнае развіццё пры актыўным удзеле пасольстваў дзвюх краін", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.