У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Арына Пехцерава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Сак 2016

Морава: Беларусь - краіна працуючых жанчын

Морава: Беларусь - краіна працуючых жанчын

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - краіна працуючых жанчын, заявіла на прэс-канферэнцыі сустаршыня ГА "Беларускі саюз жанчын" Антаніна Морава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узровень занятасці жанчын у рэспубліцы вельмі высокі - складае 65 працэнтаў. Гэта вышэй, чым у многіх іншых краінах свету, падкрэсліла Антаніна Морава. У жанчын ва ўзросце ад 20 да 44 гадоў узровень занятасці складае 88 працэнтаў, а ўзровень занятасці жанчын, якія маюць дзяцей, дасягае 90 працэнтаў ад колькасці ўсіх жанчын з дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў. Сярэдні ўзрост працуючых жанчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей, - 34,6 года.

Жанчыны складаюць 54,7 працэнта занятых у эканоміцы і рэалізуюць сябе практычна ва ўсіх сферах дзейнасці. Пры гэтым сярод занятых у эканоміцы доля працуючых жанчын з вышэйшай адукацыяй складае 33,9 працэнта, аналагічны паказчык сярод мужчын ніжэйшы - 24,4 працэнта. Амаль 80 працэнтаў занятых жанчын працуюць у гандлі, адукацыі і ахове здароўя.

Антаніна Морава канстатавала, што намецілася скарачэнне гендарнага разрыву ў аплаце працы (цяпер суадносіны намінальнай налічанай заработнай платы жанчын і мужчын складаюць 77 працэнтаў). Сярод галін эканомікі самы высокі ўзровень зарплаты жанчын адносна зарплаты мужчын назіраецца ў арганізацыях сельскай гаспадаркі (91,5 працэнта), а таксама ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці і выдавецкай дзейнасці (88,9 працэнта), рознічным гандлі (88,4 працэнта).

"У Беларусі ўдалося пазбавіцца ад такой з'явы, як жаночае беспрацоўе: калі раней у структуры беспрацоўных доля жанчын была 69 працэнтаў, то цяпер - 35 працэнтаў, - сказала Антаніна Морава. - Скарацілася працягласць жаночага беспрацоўя. Жанчыны больш актыўна, чым мужчыны, шукаюць работу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі