У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Лют 2019

Моладзь плануюць шырока прыцягнуць да работы па дасягненні МУР у Беларусі - Шчоткіна

Моладзь плануюць шырока прыцягнуць да работы па дасягненні МУР у Беларусі - Шчоткіна

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускую моладзь плануюць шырока прыцягнуць да работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым паведаміла сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па МУР Мар'яна Шчоткіна на сустрэчы з пасламі Швецыі і Вялікабрытаніі ў Беларусі Крысцінай Юханесан і Фіёнай Гіб, праінфармавалі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

У час сустрэчы Мар'яна Шчоткіна расказала аб праводзімай у Беларусі рабоце па дасягненні МУР. "Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням гэтай дзейнасці ў рэгіёнах, прыцягненню да праблематыкі МУР моладзі, а таксама інфармацыйнаму суправаджэнню", - адзначылі ў прэс-службе.

Асобна нацыянальны каардынатар спынілася на новым праекце, які плануецца запусціць сумесна з Беларускім фондам міру - "Сетка школ міру ў Беларусі". "Гэты праект прызначаны садзейнічаць рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, умацаванню міру і бяспекі праз выхаванне і навучанне дзяцей на аснове гуманізму, справядлівасці, спачування, прывіцця ім навыкаў прававой культуры і навыкаў урэгулявання канфліктаў", - растлумачылі ў Савеце Рэспублікі.

У сваю чаргу дыпламаты расказалі аб маючай адбыцца ў Мінску сустрэчы жанчын-паслоў, прымеркаванай да Міжнароднага жаночага дня. Крысціна Юханесан таксама праінфармавала аб новым праекце па пытаннях бацькоўства, які будзе рэалізаваны ў Швецыі з удзелам прадстаўнікоў беларускіх кампаній.

Акрамя таго, размова ішла аб развіцці ў Беларусі жаночага прадпрымальніцтва, падтрымцы сямейных каштоўнасцей, бацькоўства, магчымасцях стварэння на прадпрыемствах месцаў, дружалюбных сям'і. Абмеркавана роля жанчын у сучасным грамадстве, іх уменне сумяшчаць сямейныя і прафесійныя абавязкі.

Удзел у сустрэчы прыняў таксама старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рахманаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс