У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Кст 2018

Мінская пляцоўка важная для перагавораў па ўрэгуляванні міжнародных канфліктаў - эксперты

Мінская пляцоўка важная для перагавораў па ўрэгуляванні міжнародных канфліктаў - эксперты

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адзначаюць важнасць мінскай пляцоўкі для перагавораў па ўрэгуляванні міжнародных канфліктаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў удзельнікаў, Мінск стаў пляцоўкай для ўрэгулявання канфліктаў не толькі па Нагорным Карабаху і ўсходзе Украіны, але і паміж Сербіяй і Косава. Праведзеныя сёння ў Мінску перагаворы паміж прадстаўнікамі Бялграда і Прышцінай былі названы пачаткам новага Мінскага працэсу.

У час дыскусіі таксама былі абмеркаваны некаторыя аспекты рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей, у тым ліку існуючы фармат правядзення перагавораў па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праводзіцца штогод з 1963 года. Першапачаткова мерапрыемства задумвалася як форма дыялогу паміж ФРГ і ЗША па пытаннях палітыкі бяспекі. З цягам часу яно пачало прыцягваць усё большую ўвагу прадстаўнікоў палітычных і ваенных колаў іншых краін. Цяпер канферэнцыя з'яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных форумаў у свеце па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. У ёй прымаюць удзел палітыкі вышэйшага звяна, кіраўнікі дзяржаў краін Еўропы, ЗША і Азіі, кіраўнікі ваенных ведамстваў, кіраўніцтва НАТА і АБСЕ, эксперты па пытаннях бяспекі, прадстаўнікі ваенна-прамысловых канцэрнаў, вядучыя журналісты. З кожным годам усё большую цікавасць да форуму праяўляюць дзелавыя колы.

Першая сустрэча Асноўнай групы МКБ адбылася ў 2009 годзе. Сустрэчы праходзяць у фармаце эксклюзіўнага закрытага дыялогу высокага ўзроўню з прыцягненнем шырокага кола ўдзельнікаў. Яны з'яўляюцца прадаўжэннем Мюнхенскай канферэнцыі і ў пэўнай ступені задаюць тон дыскусіі. Традыцыйна фокусам увагі асноўнай групы з'яўляецца архітэктура бяспекі рэгіёна, у якім праводзіцца сустрэча. Апошняя прайшла 8 мая 2017 года ў Вашынгтоне (да гэтага пасяджэнні былі ў такіх гарадах, як Масква, Пекін, Доха, Нью-Дэлі, Вена, Тэгеран, Адыс-Абеба).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі