Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2020

Мінская група АБСЕ мае намер дабіцца спынення баёў у Нагорным Карабаху - Ле Дрыян

Мінская група АБСЕ мае намер дабіцца спынення баёў у Нагорным Карабаху - Ле Дрыян
Фота з сацыяльных сетак

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская група АБСЕ мае намер дабіцца спынення баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху і хутчэйшага аднаўлення перагавораў без папярэдніх умоў. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве кіраўніка МЗС Францыі Жан-Іва Ле Дрыяна па выніках яго кантактаў з міністрамі замежных спраў Азербайджана і Арменіі.

"У духу заявы прэзідэнтаў ЗША, Францыі і Расіі ад 1 кастрычніка я падкрэсліў рашучасць Францыі як сустаршыні Мінскай групы бесстаронна адыграць сваю ролю з тым, каб дабіцца спынення баявых дзеянняў і хутчэйшага аднаўлення перагавораў без папярэдніх умоў пад эгідай сустаршынь Мінскай групы АБСЕ", - адзначыў кіраўнік французскай дыпламатыі.

Жан-Іў Ле Дрыян таксама папярэдзіў міністраў замежных спраў Азербайджана і Арменіі аб пагрозе інтэрнацыяналізацыі канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Сёння ў МЗС Арменіі заявілі, што Ерэван гатовы пачаць перагаворы па спыненні агню ў Нагорным Карабаху пры пасрэдніцтве краін Мінскай групы АБСЕ. Раней прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што Азербайджан спыніць ваенныя дзеянні ў Нагорным Карабаху, калі армянскія сілы поўнасцю і безагаворачна выйдуць з тэрыторыі рэгіёна.

Сітуацыя ў Нагорным Карабаху абвастрылася 27 верасня. У Азербайджане і Арменіі ўведзена ваеннае становішча, аб'яўлена мабілізацыя. Абодва бакі паведамляюць аб забітых і параненых, у тым ліку сярод грамадзянскага насельніцтва.

Баку і Ерэван аспрэчваюць прыналежнасць Нагорнага Карабаха з лютага 1988 года, калі рэгіён аб'явіў аб выхадзе са складу Азербайджанскай ССР. У час узброенага канфлікту 1992-1994 гадоў Азербайджан страціў кантроль над Нагорным Карабахам і сямю прылеглымі да яго раёнамі.

Сусветная супольнасць заклікала бакі канфлікту ў Нагорным Карабаху спыніць насілле і аднавіць перагаворы. З такой ініцыятывай выступіў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч, прадстаўнікі ЕСПЧ, АБСЕ. З сумеснай заявай таксама выступілі прэзідэнты Расіі, Францыі і ЗША Уладзімір Пуцін, Эмануэль Макрон і Дональд Трамп.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі