У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Чэр 2017

Мінск з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для перагавораў па любой міжнароднай праблеме - Лаўроў

Мінск з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для перагавораў па любой міжнароднай праблеме - Лаўроў

5 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Мінск з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для перагавораў па любой актуальнай міжнароднай праблеме. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў па выніках праведзенага сёння ў Маскве сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы чарговы раз падзякавалі беларускім сябрам за арганізацыю перагавораў па выкананні мінскіх дамоўленасцей у рамках кантактнай групы, - сказаў Сяргей Лаўроў. - Мінск стаў гасціннай, зручнай для ўсіх удзельнікаў гэтых перагавораў сталіцай. Перакананы, калі ў міжнароднай супольнасці ўзнікне неабходнасць наладзіць перагаворы аб любой іншай актуальнай тэме, беларуская сталіца будзе для многіх аптымальным месцам для перагаворнага працэсу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс