Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Жнв 2014

Мінсельгасхарч: Рээкспарту забароненых Расіяй тавараў праз Беларусь не будзе

Мінсельгасхарч: Рээкспарту забароненых Расіяй тавараў праз Беларусь не будзе

12 жніўня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларускі бок не дапусціць рээкспарту праз тэрыторыю сваёй краіны харчовых тавараў, забароненых для ўвозу Расіяй, паколькі поўнасцю падтрымлівае жаданне ўсходняй суседкі абараніць свой унутраны рынак. У гэтым расійскіх калег запэўніў сёння ў Мінску міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц на сустрэчы з кіраўніком Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расійскай Федэрацыі (Рассельгаснагляда) Сяргеем Данквертам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў. У прыватнасці, Сяргей Данкверт агучыў занепакоенасць Расійскай Федэрацыі частым выяўленнем апошнім часам недабраякаснай імпартнай сельгаспрадукцыі з трэціх краін. Леанід Заяц у сваю чаргу адзначыў, што ў Беларусі захоўваецца ўзмоцнены кантроль за бяспечнасцю тавараў, што перамяшчаюцца праз дзяржграніцу.

Як паведамлялася, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 6 жніўня падпісаў указ "Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі РФ". Дакумент уводзіць на год абмежаванні на ўвоз у краіну сельгаспрадукцыі дзяржаў, якія падтрымалі антырасійскія санкцыі. Ва ўказе адзначаецца, што гэтыя меры прыняты ў мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі. У пералік замежнай сельгаспрадукцыі, адносна якой уводзіцца поўная забарона на пастаўкі, уключылі ялавічыну, свініну, мяса птушкі, рыбу, сыры, малако і плодаагароднінную прадукцыю з Аўстраліі, Канады, ЕС, ЗША, Нарвегіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі