У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Жнв 2018

Мінбудархітэктуры павінна выказаць новыя ідэі па змяненні сітуацыі ў галіне - Кухараў

Мінбудархітэктуры павінна выказаць новыя ідэі па змяненні сітуацыі ў галіне - Кухараў

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва павінна выказаць новыя ідэі, якія дадуць магчымасць карэнным чынам змяніць сітуацыю ў галіне. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў, прадстаўляючы калектыву новага міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Мікулёнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы пры назначэнні паставіў перад будаўнічай галіной даволі сур'ёзныя задачы. Мы ўсе ведаем, што на сёння ў будаўнічай галіне ёсць праблемы, якія ўплываюць на развіццё ўсёй эканомікі, таму што будаўніцтва заўсёды было і застаецца яе лакаматывам. Таму ў самы кароткі тэрмін неабходна правесці вялікую работу. Рыхтуюцца дзве нарады з кіраўніком дзяржавы, якія датычацца жыллёвага будаўніцтва і агульных будаўнічых пытанняў. Сёння міністэрства павінна выказаць новыя ідэі, якія дадуць магчымасць карэнным чынам змяніць сітуацыю ў галіне. Калектыў вопытны, прафесійны, ведае сваю справу, і, думаю, пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Міхайлавіча ён забяспечыць выкананне пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач", - сказаў Уладзімір Кухараў.

Дзмітрый Мікулёнак падзякаваў Прэзідэнту за аказаны давер. "Я ведаю калектыў міністэрства і лічу, што тут працуюць прафесіяналы. Думаю, у нас усё атрымаецца. Будзем працаваць над пастаўленымі задачамі", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску