Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліс 2014

Мікалай Снапкоў: Беларусь з'яўляецца адным з сусветных лідараў па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва

14 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца адным з сусветных лідараў па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва. Аб гэтым заявіў 14 лістапада міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў на адкрыцці Беларуска-брытанскага інвестыцыйнага форуму ў Лондане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сектар паслуг Беларусі развіваецца апераджальнымі тэмпамі. Беларусь з'яўляецца сусветным лідарам па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва. Калі быць больш дакладнымі, мы займаем другое месца пасля Індыі. Тры нашы кампаніі ўваходзяць у топ-100 сферы ІТ-аўтсорсінгу", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што краіна вядома не толькі прадуктамі B2B (Business to Business. - Заўвага БЕЛТА), але і софтам для масавага выкарыстання. "Viber, World of Tanks - гэта прадукты вытворчасці Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, патэнцыял ІТ-сферы вельмі вялікі і ў гэтым плане Беларусь з'яўляецца найбольш прыдатным месцам для развіцця адпаведнага бізнесу, прычым у параўнанні з Сіліконавай далінай, напрыклад, работа не менш таленавітых беларускіх распрацоўшчыкаў абыходзіцца значна танней.

Міністр канстатаваў, што Беларусь нацэлена на стварэнне камфортнага бізнес-асяроддзя, якое з'яўляецца асновай развіцця новай эканомікі. "Згодна з рэйтынгам Сусветнага банка Doing Business, Беларусь некалькі гадоў запар уваходзіць у лік лепшых рэфарматараў заканадаўства, звязанага з бізнес-асяроддзем", - падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, дзяржаўныя ініцыятывы па стымуляванні развіцця прыватнага сектара фарміруюць мяккі рэжым для пачатку і вядзення бізнесу ў Беларусі.

Мікалай Снапкоў таксама падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца краінай з вельмі высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу, што пацвярджае адпаведны рэйтынг. "Кожны пяты малады чалавек нашай краіны - студэнт вышэйшай навучальнай установы. Гэтыя даныя сведчаць аб значным патэнцыяле Беларусі ў развіцці эфектыўных вытворчасцей з высокай доляй інтэлекту", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі