Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Сак 2014

Мікалай Лазавік: Прынцыповых парушэнняў выбарчага заканадаўства на выбарах не было

Мікалай Лазавік: Прынцыповых парушэнняў выбарчага заканадаўства на выбарах не было

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынцыповых парушэнняў выбарчага заканадаўства на выбарах не было, заявіў журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Лазавік падкрэсліў, што "ні ад выбаршчыкаў, ні ад наглядальнікаў скаргаў і заяў, якія сведчылі б аб сур'ёзных парушэннях выбарчага заканадаўства, не паступала". Разам з тым у рабоце выбарчых камісій ёсць яшчэ, паводле слоў сакратара ЦВК, пэўныя шурпатасці. "Недахопы ў асноўным звязаны з некаторымі арганізацыйнымі пытаннямі. У прыватнасці, недакладнымі звесткамі ў спісах выбаршчыкаў. Быў адзін выпадак, калі выбаршчык двойчы фігураваў у спісе - па старым і новым месцы жыхарства, - сказаў Мікалай Лазавік. - У глабальным маштабе на вынікі выбараў такія недахопы ўплыву не аказваюць".

Сакратар ЦВК даў азначэнне формулы поспеху для кандыдата ў дэпутаты: "Галоўнае - каб гэтага чалавека пазнавалі і паважалі, яго справы былі вядомыя выбаршчыкам, і яны былі ўпэўнены ў тым, што кандыдат - чалавек слова і на яго можна спадзявацца".

"Кампанія ў цэлым праходзіць на рабочым, спакойным, планамерным фоне, - сказаў Мікалай Лазавік. - Кіраўнікі гарадоў і раёнаў рэспублікі паабяцалі зрабіць дзень выбараў святочным, значная работа ў гэтым напрамку была праведзена. На выбарчых участках праходзілі канцэрты мастацкай самадзейнасці, прафесійных артыстаў, арганізаваны выязны гандаль не толькі харчовымі, але і прамысловымі таварамі. Пастаралася і нябесная канцылярыя - было цудоўнае надвор'е, што спрыяла і ўзнятаму настрою выбаршчыкаў, і добрай яўцы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі