Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Nov 2013

Мікалай Ладуцька паабяцаў масквічам павялічыць пастаўкі прадукцыі мінскіх прадпрыемстваў

Мікалай Ладуцька паабяцаў масквічам павялічыць пастаўкі прадукцыі мінскіх прадпрыемстваў

15 лістапада, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Мінскіх тавараў у Маскве будзе больш. Такое абяцанне даў масквічам старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, адкрываючы сёння ў рамках Дзён Мінска ў Маскве выстаўку-кірмаш прадукцыі мінскіх прадпрыемстваў, якая разгарнулася каля галоўнага ўваходу ва Усерасійскі выставачны цэнтр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выпускаем прадукцыю па даступных цэнах і добрай якасці, - запэўніў Мікалай Ладуцька. - Нашых тавараў у Маскве павінна быць больш і іх будзе больш". Начальнік упраўлення інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ўрада Масквы Сяргей Шмакаў, які прыняў удзел у цырымоніі, адзначыў, што беларускія кірмашы сталі ў расійскай сталіцы прывычнай з'явай. Толькі ў мінулым годзе праведзена 314 беларускіх кірмашоў, на якіх прададзена тавараў на $18 млн. "Гэтыя кірмашы запатрабаваны, масквічы галасуюць рублём за беларускую прадукцыю", - сказаў Сяргей Шмакаў.

Выстаўка-кірмаш тавараў у рамках Дзён Мінска ў Маскве разгорнута не толькі ва Усерасійскім выставачным цэнтры, але і на поўдні расійскай сталіцы. Масквічам прапануюцца традыцыйныя мясныя, малочныя, рыбныя прадукты і кандытарскія вырабы, а таксама прадукцыя лёгкай прамысловасці і народнай творчасці. Праводзіцца таксама дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. На адкрытых пляцоўках дэманструюцца ўзоры дарожнай і будаўнічай тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі