У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Лют 2018

Мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання паўнацэнна пачнуць працаваць на працягу месяца - Ярмошына

Мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання паўнацэнна пачнуць працаваць на працягу месяца - Ярмошына

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання паўнацэнна пачнуць працаваць на працягу месяца, паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Дэпутаты пачнуць работу праз месяц пасля выбараў, а, магчыма, і раней - гэта апошні тэрмін. Да сярэдзіны сакавіка ўсе мясцовыя Саветы дакладна пачнуць працаваць", - сказала Лідзія Ярмошына.

У мясцовыя Саветы ў Беларусі выбраны 18 110 дэпутатаў. Яўка выбаршчыкаў перавысіла 77 працэнтаў. "Выбары праходзілі актыўна ўсюды, пры шырокім назіранні: больш за 35 тыс. мясцовых наглядальнікаў, 46 міжнародных", - адзначыла старшыня ЦВК.

"У цэлым працэс выбараў прайшоў даволі спакойна. Скаргаў, канфліктаў няшмат, - дадала Лідзія Ярмошына. - Усе наглядальнікі цудоўна ведаюць аб'ём сваіх правоў і абавязкаў. На канфлікт ідуць толькі мясцовыя наглядальнікі. Што датычыцца ўзаемаадносін з міжнароднымі наглядальнікамі, ніводнага звароту ў ЦВК аб тым, што дзесьці наглядальніку не аказалі належны прыём, не паступала, і я спадзяюся, што не паступіць".

Яна таксама адзначыла, што на выбары Прэзідэнта Расіі паедуць два наглядальнікі ад ЦВК Беларусі. "Я прапушчу, трэба вучыць іншых. Прыйшла маладая змена, людзі, якія ніколі не былі на выбарах у Расіі, тым больш на выбарах Прэзідэнта. Гэта падрыхтоўка і навучанне членаў ЦВК да нашых выбараў - выбараў Прэзідэнта Беларусі", - дадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс